Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

З Беластока да Вільні за 18 еўра. Паміж Літвой і Польшчай пачаў хадзіць новы цягнік

MOST MOST
12 снежня 2022, 12:22
Гісторыі
A A
З Беластока да Вільні

Фота: Dariusz Sieczkowski / Flickr

11 снежня польская PKP Intercity і літоўская LTG Link запусцілі новае злучэнне Польшчы з Літвой. Цяпер з Вільні можна на цягніку даехаць да Беластока, Варшавы і Кракава. 

Цягнікі паміж Літвой і Польшчай ходзяць штодня, праз буйныя гарады па маршруце Вільня – Каўнас – Варшава – Кракаў. Літоўскі цягнік едзе з Вільні праз Каўнас у прымежную Моцкаву. Там будзе чакаць цягнік PKP Intercity. Цягнікі LTG Link і PKP Intercity будуць стаяць на адной платформе. Гэта робіцца для таго, каб пасажырам было зручней перасаджвацца з аднаго на другі. Чакаецца, што паездка з Беластока ў сталіцу Літвы зойме менш за шэсць гадзін, да Варшавы — дзевяць.

Паездка ажыццяўляецца на адным білеце, які можна набыць на сайтах абодвух перавозчыкаў.

Кошт квіткоў

Квіток з Вільні ў Беласток каштуе 18 еўра (85 злотых), у Варшаву — 25 еўра (116 злотых), з Вільні ў Кракаў — 30 еўра (139 злотых). Для дзяцей да 12 гадоў прадугледжаны зніжкі. Правоз ровара каштуе 10 еўра (46 злотых), а правоз жывёлы — 5 еўра (23 злотых).

Часы адпраўлення

Цягнік з Вільні адыходзіць у 12:10, у Моцкаве ён будзе ў 14:41. З Моцкавы да Беластока цягнік ад’язджае ў 15:14. У Беластоку ён у 17:16, у Варшаве — у 20:14.

З Варшавы цягнік адпраўляцца ў 7:35, з Беластока — у 10:46, прыбыццё на перасадачную станцыю Моцкава — 14:41. А далей з Моцкавы да Вільні цягнік адпраўляецца ў 15:05 і прыбывае ў Вільню ў 17:34.

 

 

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

Антоні Левош

«Добрыя парадкі ў нас». Як ксёндз-беларус пабудаваў два касцёлы ў Беластоку

MOST
3 чэрвеня 2026, 16:55

У беластоцкіх касцёлах святога Андрэя Баболі ў Старасельцах і Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідах моляцца тысячы каталікоў. Ды мала хто ведае, што іх збудаваў ксёндз, які...

легализация в Польше

«Плана Б ў нас няма». Украінка расказала пра феномен адкладзенага жыцця праз доўгую легалізацыю ў Польшчы мужа-беларуса

MOST
3 чэрвеня 2026, 12:42

Украінка Аліна і беларус Віктар (імёны змененыя) пазнаёміліся анлайн, сустрэліся ў Польшчы, а ажаніліся ў Грузіі. Аднак праз нявызначанасць у легалізацыі Віктара планаваць будучыню маладзёнам складана. Пра жыццё...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты