Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Намінанты на «Прэмію MOST-2022». Галасаванне пачалося!

MOST MOST
26 снежня 2022, 15:02
Гісторыі
A A
Прэмія MOST Media

Ілюстрацыя: MOST

Рэдакцыя MOST некалькі тыдняў таму запусціла першы этап «Прэміі MOST-2022». У ім чытачы прапаноўвалі намінантаў у катэгорыі «Бізнес года», «Ініцыятыва года», «Валанцёр года», «Артыст года». Ад 26 снежня да 1 студзеня адкрываецца галасаванне за намінантаў.

Бізнес года

Апошняя хваля эміграцыі з Беларусі прынесла ў Беласток шмат бізнесаў, якімі карыстаюцца штодзень.

  • Beer4u — самы беларускі паб у Беластоку, у якім праводзяць шматлікія беларускія мерапрыемствы: ад Мова Нанова да гістарычнага клуба.
  • HeisenBurger — бізнес двух беларусаў Арцёма Пархімовіча і Юрыя Русака, які пачаўся гэтым летам у фудтраке на вуліцы Сенкевіча ў Беластоку.

«Мы не зря всё это затеяли». Как беларусы в Белостоке открыли фудтрак с бургерами

  • Pizza Legion — піцэрыя, што месціцца ў Беластоку, уладальнікам якой з’яўляецца гродзенец Раман Ціс.

Пицца по-гродненски теперь и в Белостоке. Pizza Legion представили пиццу Grodno

  • Адметнасць — анлайн-крама беларускіх тавараў ад гродзенцаў Вольгі і Сяргея Верамеенкі.
  • Sklep białoruskiej simboliki — крама беларускіх тавараў Людмілы Жданко, якая працяглы час у 2022 годзе працавала ў Беластоку.

Ініцыятыва года

Акцыі, шэсці, мерапрыемствы — у Беластоку жывуць шмат беларусаў, якія могуць арганізоўваць самыя розныя актыўнасці і аб’ядноўвацца ў важныя і патрэбныя ініцыятывы.

  • Мова Нанова — ініцыятыва па навучанні беларускай мове.
  • Беларуская дыяспара Беластока — аб’яднанне беларусаў, якія жывуць у Беластоку. Дыяспара праводзіць шматлікія акцыі і сустрэчы.
  • Klub Kobiet — ініцыятыва фонду «Okno na Wschód», якая займаецца развіццём супольнасці жанчын і падтрымкай іх ініцыятыў.
  • Beer&History — гістарычны клуб пад піва, які праводзяць у пабе Beer4U Алесь Кіркевіч, Дарка Палынская і Алесь Трубкін. У мерапрыемствах удзельнічаюць гісторыкі, якія расказваюць цікавосткі з беларускай гісторыі.

Навошта і за якія грошы беларусы стварылі ў Беластоку гістарычны клуб Beer&History?

  • Збор подпісаў за ўрокі беларускай мовы — ініцыятыва бацькоў за арганізацыі ўрокаў беларускай мовы ў Беластоку для дзяцей не толькі польскага грамадзянства.

Подпісы за арганізацыю ўрокаў беларускай мовы ў школах Беластока перадалі ў Дэпартамент адукацыі

Валанцёр года

Вайна ва Украіне і працяг міграцыі з Беларусі выклікалі неабходнасць у адданых людзях, якія дапамагаюць тым, каму гэта трэба.

  • Алена Жаркевіч — займаецца падтрымкай людзей, якія ўцяклі з Беларусі і Украіны, таксама дапамагае Узброеным сілам Украіны.

«Они рассказывали, как я буду закапывать своего ребёнка, и жгли мне волосы зажигалкой». История беларуски, которая помогает беженцам в Белостоке

  • Ліза Міцкевіч — займаецца падтрымкай шматлікіх ініцыятыў, якія ўмацоўваюць грамадзянскую супольнасць.

«Мы не иностранки, а жительницы Белостока». Как Лиза Мицкевич стала менторкой Клуба женщин

  • Юля Гаруновіч — арганізатарка дзіцячага садка для беларускіх дзяцей, кіраўніца жаночага кніжнага клуба Беластока.
  • Дыяна Абухоўская — валанцёрка ініцыятывы Klub Kobiet. Арганізоўвае мерапрыемствы для беларускіх дзяцей і ўкраінскіх бежанцаў.
  • Людміла Жданко — валанцёрка фонда «Альянс міратворцаў».

«Усё трымалася на маёй ініцыятыве, на маім сэрцы». Чаму закрылася крама беларускай сімволікі ў Беластоку

Артыст года

Цягам апошніх гадоў у Беласток прыехалі дзясяткі творчых беларусаў. Некаторыя з іх працягваюць займацца кар’ерай і выступаць, некаторыя адкрываюць творчыя майстэрні, хтосьці працягвае маляваць альбо спяваць. У гэтай намінацыі мы адзначаем тых, хто знайшоў у сабе сілы працягваць ствараць.

  • Кацярына Ваданосава — спявачка, музыкант, вядоўца праграмы «Хай Так».

Кацярына Ваданосава: «Ніколі не думала, што буду радавацца першай стадыі рака»

  • Ігар Палынскі — музыкант, журналіст, лідар гурта Sumarok.

Пратэсты ў Маладзечне і музыка ў эміграцыі. Руслан Кулевіч пагутарыў з журналістам, лідарам гурта Sumarok Ігарам Палынскім

  • Яраслаў Кірвель — гродзенскі мастак, які пераехаў у Польшчу.

Як склаўся лёс эпатажнага мастака з Гродна, якога затрымалі разам з Ціханоўскім

  • Раман Ялавік — вулічны музыка ў Беластоку.

«Первый заработок — это было просто вау». Беларус работает на заводе в Белостоке и по вечерам выступает как уличный музыкант

Герой публікацыі MOST

У гэтай намінацыі пераможцу вызначае рэдакцыя MOST. «Герой публікацыі MOST» — гэта той або тая, пра каго журналісты MOST рабілі тэксты або відэа. Імя пераможцы мы агучым пасля заканчэння галасавання ў папярэдніх намінацыях.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў дзень нараджэння MOST — 18 студзеня 2023 года.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты