Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Варшаве збіраюць подпісы за беларускую школу

MOST MOST
17 студзеня 2023, 10:36
Гісторыі
A A
беларуская школа

Фота: Беларуская школка ў Варшаве

Беларусаў заклікаюць паставіць подпісы за беларускую школу ў сталіцы Польшчы. Подпісы прымаюцца толькі ад беларусаў, якія жывуць у Варшаве. 

Ініцыятарамі збору подпісаў выступаюць Дабрачынны фонд Życie, Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага і Школа-сад для беларусаў замежжа «Я дома». На правядзенне кампаніі ёсць толькі тыдзень — ад 16 да 21 студзеня.

Паставіць подпіс можна ў офісе «Беларускай Салідарнасці» з панядзелка па пятніцу 12:00-19:00 (ul.Hoża 41 m.2, 00-681 Warszawa).

Подпісы таксама можна пакінуць на пляцоўках:

  • Дабрачынны фонд Życie ul. Jaworzyńska 8/7 (панядзелак-пятніца 10:00-16:00)
  • Музей Вольнай Беларусі ul. Foksal 11, 00-327 Warszawa (аўторак-чацвер 16:00-20:00, субота-нядзеля 12:00-20:00)
  • Free Belarus Centre ul. Mokotowska 24 оф. 64, (паверх 3, 19 і 20 студзеня, 10:00-18:00)
  • Гандлёвы Цэнтр Złoty Tarasy ul. Złota 59, 00-120 Warszawa (паверх 0, каля ўваходу да кавярні Costa Coffee, толькі ў суботу 21 студзеня, 9:00-21:00)

У Беластоку збіралі подпісы за ўрокі беларускай мовы

У канцы 2022 года дыяспара Беластока збірала подпісы, каб арганізаваць урокі беларускай мовы для школьнікаў з Беларусі.

Мэта кампаніі па зборы подпісаў — арганізаваць заняткі беларускай мовы ў польскіх школах. Беларускую мову ў Беластоку з усіх школ цяпер выкладаюць толькі ў чацвёртай. Прычым вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі.

Улады адказалі беларусам, што разумеюць праблему: па цяперашнім заканадаўстве ўрокі беларускай мовы мусяць арганізоўваць толькі для тых дзяцей, у якіх хаця б адзін з бацькоў мае польскае грамадзянства. Таму ўлады запланавалі сустрэчу для абмеркавання праблемы, на якой будуць удзельнічаць прадстаўнікі дэпартамента адукацыі Беластока, міністэрства адукацыі з Варшавы і адміністрацыі ваяводства. Гэтая сустрэча мае адбыцца 18 студзеня.

Каб сустрэліся дзве беларускасці. Як у Беластоку змагаюцца за ўрокі беларускай мовы

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты