Панядзелак, 1 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Варшаве паўстане «Інстытут беларускай кнігі»

MOST MOST
27 студзеня 2023, 14:48
Гісторыі
A A
інстытут беларускай кнігі

У Варшаве паўстане «Інстытут беларускай кнігі». Ён будзе займацца прамоцыяй беларускай літаратуры і мовы як у свеце, так і ў Беларусі, таксама будзе садзейнічаць аўтарам і выдавецтвам у выпуску новых твораў і перакладаў беларускай літаратуры на замежныя мовы. Якія мэты перад сабой ставіць інстытут? Расказваем у матэрыяле.

Патрэба з’явілася шмат гадоў таму

Неўзабаве ў Варшаве з’явіцца «Інстытут беларускай кнігі», ён будзе створаны пры падтрымцы Беларускага ПЭНа і Аб’яднанага пераходнага кабінета як самастойная незалежная арганізацыя. Пра тое, чым будзе займацца новая арганізацыя, разважалі пісьменнікі выдаўцы і дзеячы культуры на канферэнцыі «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні». 

Дзейнасць арганізацыі будзе мець некалькі кірункаў, сярод іх: кансультацыі  і прававая падтрымка аўтараў і выдаўцоў, таксама прамоцыя, прэзентацыя кніг і арганізацыя іх продажу. Акрамя таго арганізацыя будзе спрыяць выданню перакладаў беларускай літаратуры на замежныя мовы і дапамагаць творцам у пытаннях аўтарскіх правоў.

Патрэба ў Інстытуце не з’явілася знянацку, размовы пра яе стварэнне вяліся шмат гадоў, але цяпер сітуацыя ў беларускай выдавецкай дзейнасці стала крызіснай.  За апошні год у Беларусі было ліквідавана і пазбаўлена ліцэнзіі некалькі незалежных выдавецтваў, а кнігі беларускіх літаратараў улады прызнаюць «экстрэмісцкімі».

— Беларускае кнігавыданне вельмі рызыкуе застацца без свайго чытача. Каналы камунікацыі паміж імі штучна перарываюцца. Адпаведна, мы можам апынуцца ў сітуацыі, калі сама па сабе кніжная дзейнасць па-беларуску будзе вельмі дарагой, няўдзячнай або вельмі мала запатрабаванай, — лічыць адзін з ініцыятараў праекту філосаф Павал Баркоўскі.

Папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры

Галоўнай мэтай «Інстытута беларускай кнігі» ініцыятары праекту лічаць папулярызацыю чытання нацыянальнай літаратуры і папулярызацыю беларускай мовы. Дзеля гэтага трэба развіваць лічбавыя фарматы кніг, але выдаўцы папярэджваюць аб некаторых праблемах. Па-першае, вядучыя кніжныя сэрвісы не могуць перайсці на абслугоўванне беларускай літаратуры. Па-другое, электронная кніга — гэта стаўка на масавую літаратуру, дзеля гэтага трэба больш дэтэктываў, раманаў і фэнтэзі на беларускай мове.

Яшчэ адзін крок да папулярызацыі беларускай кнігі – прамоцыя беларускіх аўтараў. Інстытут павінен паспрыяць таму, каб у Беларусі з’явіліся пісьменнікі-зоркі, якія будуць прыцягваць увагу і ў Беларусі, і за мяжой.

Галоўная ідэя «Інстытута беларускай кнігі» у тым, каб ён мог перанесці сваю працу на Беларусь, распавяла «Нашай Ніве» Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета.

— Разумеем, што, магчыма, зараз усіх нашых мэтаў будзе складана дасягнуць, улічваючы сітуацыю ў краіне, але вырашылі пачынаць цяпер, бараніць беларускае кнігадрукаванне, каб не страціць інтэлектуальны патэнцыял, арганізатарскія здольнасці людзей, якія гэтым займаліся, — тлумачыць Коўшык.

Неўзабаве будзе падпісаны мемарандум, а пасля з’явіцца група, якая будзе займацца стварэннем інстытуту.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аллергия на гусеницу

«Вся шея покрылась волдырями». В Польше беларусу пришлось обратиться к врачу из-за маленькой гусеницы — сейчас сезон ее активности

Хрысціна Гараніна
29 мая 2026, 13:08

Константин (имя изменено) оказался в приемном отделении польской больницы после того, как ему на шею упала гусеница. У мужчины появились сильный зуд, волдыри и сыпь, а лечение заняло...

репатриация в Польшу

«Придется грузить офигенных пацанов». Беларус устроился водителем в фирму, которая репатриирует тела поляков

MOST
28 мая 2026, 19:37

«Нашим грузом будут мертвые люди», — вспоминает Григорий (имя изменено) свое собеседование на новую работу. Мужчина устроился в польское ритуальное агентство, которое занимается репатриацией умерших соотечественников в Польшу....

виза в Польшу

Оказался в Польше нелегально, но получил ВНЖ по праву на семейную жизнь. Изучили необычный кейс

MOST
28 мая 2026, 15:38

Когда Янислав переехал в Польшу осенью 2021 года, он старался делать все «по правилам»: языковая школа, официальная работа, ВНЖ. Но спустя несколько лет выяснилось, что в какой-то момент...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты