Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Слонімская. Пачынаем расказваць гісторыю вуліц Беластока з «беларускімі» назвамі

MOST MOST
16 лютага 2022, 07:53
Гісторыі
A A
слонімская вуліца ў Беластоку

Фота: MOST

MOST распачынае цыкл матэрыялаў пра «беларускія» назвы вуліц Беластока. У першай публікацыі мы раскажам пра вуліцу Слонімскую, а таксама падзелімся цікавосткамі пра яе.

Даволі падрабязна пра Слонімскую вуліцу расказвае Моніка Жміеўска ў Wyborcza.

Дзве версіі: чаму Слонімскую назвалі так

Вуліца Слонімская знаходзілася ў самым сэрцы гістарычнага раёна Беластока — Баярах. Ён не захаваўся ў тым спрадвечным выглядзе, бо з кожным прыходам новых уладаў раён змяняўся.

Баяры пераўтвараюцца ў шматкультурны і ажыўлены раён у XIX стагоддзі. Тут жывуць рамеснікі, цырульнікі, краўцы, пекары, шаўцы, а таксама дактары і адвакаты. У раёне жылі людзі розных нацыянальнасцей — ад палякаў да немцаў.

У перыяд, калі Польшча была часткай Расійскай імперыі, вуліца Слонімская пэўны час называлася Гогалеўскім завулкам, а потым стала проста Гогалеўскай.

Баяры моцна не пацярпелі ад Першай і Другой сусветных войнаў, але назва вуліцы Слонімскай шмат разоў мянялася ў гэты гістарычны перыяд.

У 1919 годзе польскія ўлады нарэшце даюць гэтую назву вуліцы — Слонімская. Тут існуе дзве версіі, чаму яе назвалі менавіта так. Па першай, больш верагоднай, гэта было зроблена як знак павагі да гістарычнага мінулага — у гонар Слоніма, аднаго з важных і старажытных гарадоў Вялікага княства Літоўскага. Па другой версіі, назву далі па імені польскага драматурга і паэта Антонія Слонімскага, продкі якога родам з Беластока. Аднак другая версія, хутчэй за ўсё, не мае права на жыццё, бо Слонімскі толькі пачынаў сваю літаратурную кар’еру ў пачатку 1920-х гадоў.

Варожая назва

У 1940 годзе савецкая ўлада перайменавала вуліцу Слонімскую ў Кірава, бо папярэдняя назва, па меркаванні камуністаў, была варожай. Гарадскі камітэт абгрунтаваў гэта так: «ідучы насустрач працуючым горада Беластока (канферэнцыі Саюза тэкстыльнай, харчовай, будаўнічай прамысловасці і сходу прадстаўнікоў Саветаў рабочых дэпутатаў), камітэт пастанавіў змяніць назвы вуліц, каб у іх не было імёнаў людзей, якія прыціскалі народы Заходняй Беларусі».

Дарэчы, ахвярай масавых зменаў найменняў стала і суседняя вуліца Пяста, якую перайменавалі ў вуліцу Горкага.

Пасля Другой сусветнай вайны назва вярнулася, але ў 1953 годзе яе зноў перайменавалі. Гэтым разам улады палічылі, што назва паходзіла з часоў капіталістычнага перыяду жыцця краіны, таму яе трэба змяніць. Так вуліца Слонімская стала Вольнай (Wolna).

Катастрафічная адсутнасць тэлефонаў і воцат у Кульмана

Да Другой сусветнай вайны на вуліцы было катастрафічна мала тэлефонаў. Яны меліся хіба ў пяці будынках. У асноўным імі валодала інтэлігенцыя. Напрыклад, тэлефоны былі ў дырэктара Варшаўскага аддзялення страхавога таварыста Вітольда Кошця, кіраўніка падатковага кантролю Генрыха Букоўскага, судовага абаронцы Людовіка Ліса.

Да падзей Другой сусветнай на Слонімскай было асабліва шмат крам з тытунёвымі вырабам, а таксама спадар Кульман замешваў воцатную эсэнцыю. На Слонімскай можна было знайсці нават доктара і павітуху.

У 1944-1945 гады ў адным з будынкаў на вуліцы (Слонімская, 26) месцілася ваенная контрвыведка 2-га Беларускага фронту СМЕРШ. Каля будынка ў гаспадарчых пабудовах трымалі арыштаваных афіцэраў Арміі Краёвай і нацыянальнага падполля.

Дом па Слонімскай, 31. Фота: MOST

Сучаснасць

Цяпер на вуліцы Слонімскай знаходзіцца шэраг крам, гэта яшчэ і жылы раён.

На вуліцы захаваліся дамы, якія дагэтуль застаюцца цікавымі з архітэктурнага пункту бачання. Іх можна знайсці па Слонімскай, 31 і 33. Першы з іх на фота вышэй — мадэрнісцкая віла 1934 года.

Яе спраектаваў беластоцкі архітэктар Рудольф Мацуры. Яе першы гаспадаром быў геадэзіст Ян Вальтэр. Падчас нямецкай акупацыі ў гэтым будынку жыў журналіст і настаўнік Канстанцін Касіньскі. Касіньскі заснаваў першую газету ў Беластоку на польскай мове — Gazeta Białostocka.

У дамах на Слонімскай здымалі кватэры чыноўнікі, адвакаты, інжынеры, архітэктары і нават дырэктар ашчадкасы.

Тут жа знаходзілася некалькі школ, прадуктовых крам, пякарня, кафляная фабрыка, абутковы завод і бар «Польскі».

Мяжа Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага

Існуе яшчэ адна сувязь вуліцы Слонімскай у Беластоку з Беларуссю. Кальцавому скрыжаванню далі імя ў гонар Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага, бо ў гэтай мясцовасці праходзіла мяжа паміж дзяржавамі.

Мясцовая ўлада Беластока ухваліла наданне імя кальцавому скрыжаванню ў 2018 годзе. Абгрунтаванне было такім: польская дзяржава сумесна з ВКЛ умела супрацьстаяць супольным ворагам, як, да прыкладу, у Грунвальдскай бітве.

Слонім — адзін з найболей старажытных гарадоў Беларусі. Ён быў заснаваны ў 1252 годзе. Горад знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці. У 10 кіламетрах ад Слоніма месціцца вядомы Жыровіцкі манастыр.
Тэгі: Беларускія мясціны БеластокаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты