Серада, 3 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Ціханоўская з прэзідэнтам Беластока афіцыйна адкрылі сквер Вольнай Беларусі

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
14 ліпеня 2023, 16:34
Навіны
A A
Святлана Цiханоўская

Святлана Цiханоўская на адкрыццi сквера Вольнай Беларусi. Фота: MOST

У Беластоку 14 ліпеня афіцыйна адкрылі Сквер Вольнай Беларусі. У сімвалічным адкрыцці паўдзельнічалі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі і лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.

Ствятлана Цiханоўская i Тадэуш Трускаляскi на адкрыццi сквера Вольнай Беларусi.
Ствятлана Цiханоўская i Тадэуш Трускаляскi на адкрыццi сквера Вольнай Беларусi. Фота: MOST

Тое, што ў гэтым скверы знаходзiцца беларускае консульства ў Беластоку, Святлана Ціханоўская лiчыць сiмвалiчным. Тут ладзяць акцыi i беларускiя актывiсты.

«Для беларусаў гэтае месца амаль святое. Сюды яны прыходзiлi, каб ушанаваць памяць тых, хто загiнуў, каб падтрымаць беларусаў — нашых палiтзняволенных. I зараз iм [супрацоўнiкам консульства. — MOST] будзе удвая “прыемней” быць на скверы Вольнай Беларусi», — адзначыла Ціханоўская.

Па яе словах, адкрыццё сквера — гэта вельмi сiмвалiчна i вельмi важна як жэст салiдарнасцi.

«Зараз мы можам кожнай краiне сказаць: «Ведаеце, ужо знайшлicя тыя, хто асмелiўся гэта зрабiць… А калi ўжо ёсць прэцэдэнт, то далей ужо пойдзе лепей».

Падчас вiзiта Ціханоўская сустракаецца з шэрагам афiцыйных асоб: прэзiдэнтам Беластока, а таксама маршалкам ваяводства.

«У мяне ёсць шэраг пытанняў, якiя задаюць беларусы Беласточчыны i беларуская меншасць тут. Гэта адукацыйныя пытаннi, пытаннi падтрымкi культурных iнiцыятываў. Але, канешне, я сюды прыехала са словамi ўдзячнасцi перш за ўсё. Нягледзячы на тое, што ў нейкiя моменты ўзнiкаюць праблемы, але ж я бачу, як тут адносяцца да беларусаў», — сказала дэмакратычная лiдэрка.

Яна таксама выказалася наконт фестывалю Tutaka, якi распачынаецца на Падляшшы. Яна патлумачыла важнасць гэтай падзеi. «Зараз у Беларусi праводзiцца вiдавочная русiфiкацыя. Усё, што звязана з беларускiм, знiшчаецца, гiсторыя перапiсваецца. Мы павiнны зараз узмацняць нашу нацыянальную iдэнтычнасць i захоўваць тое, што маем», — адзначыла Ціханоўская.

Ствятлана Цiханоўская i Тадэуш Трускаляскi на адкрыццi сквера Вольнай Беларусi. Фота: MOST

Гісторыя са скверам Вольнай Беларусі цягнулася амаль цэлы год. Гэты сквер на сёння самы маленькі ў Беластоку. Ён займае плошчу ў дзясятак метраў перад беларускім консульствам.

Першапачаткова дарадцы Беластока планавалі перайменаваць усю вуліцу Электрычную, дзе знаходзiцца беларускае консульства. Аднак сутыкнуліся з пратэстам мясцовых жыхароў, якім давялося б мяняць дакументы ў выніку такога перайменавання.

Адкрыццё сквера Вольнай Беларусi.
Адкрыццё сквера Вольнай Беларусi. Фота: MOST

Вольная Беларусь ад Латушкі і дыяспары

У сакавіку 2022 года кіраўнік НАУ Павел Латушка прапанаваў прэзідэнту Беластока Тадэўшу Трускаляскаму парайменаваць вуліцу Электрычную ў вуліцу Вольнай Беларусі. Ідэю падхапіла дыяспара.

«Дзякуем прэзідэнту Беластока і радзе горада за падтрымку ініцыятывы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення выказаць салідарнасць з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй Радзімы, і адкрыць сквер Вольнай Беларусі ў Беластоку. Жыве Беларусь!» — пракаментаваў дадзеную падзею Павел Латушка.

Сквер Вольнай Беларусі — сімвалічны жэст ад гарадскіх улад Беластока з перайменаваннем часткі вуліцы, дзе знаходзіцца беларускае консульства, увасобіўся ў шыльду з новай назвай. Цяпер беларускае консульства афіцыйна знаходзіцца ў скверы Вольнай Беларусі. Тут, перад беларускім консульствам, кожныя выхадныя збіраюцца беларусы, якія пратэстуюць супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну ў поўнамаштабнай вайне, што развязала Расія.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Португалия

Как выглядит Португалия для тех, кто хочет большего, чем стандартный туристический маршрут?

Партнёрскі матэрыял
3 чэрвеня 2026, 18:09

Португалию легко узнать по открыткам: желтые трамваи Лиссабона, океан, Синтра, бокал вина на закате. Но страна становится гораздо интереснее, когда выходишь за пределы обязательного маршрута и начинаешь смотреть...

Лечение

Собираете в Польше деньги на лечение или поддержку? Возможно, с них придется заплатить подоходный налог

MOST
3 чэрвеня 2026, 14:57

Пожертвования анонимных благотворителей не считаются даром и, следовательно, должны облагаться подоходным налогом. Такую позицию польской налоговой администрации приводит издание Rzeczpospolita. Этот подход может затрагивать и многих беларусов, которые,...

злотые

Минимальная зарплата в Польше в 2027 году может достичь 5 тысяч злотых

MOST
3 чэрвеня 2026, 09:41

В Польше обсуждают размер минимальной зарплаты на 2027 год. Министерство семьи, труда и социальной политики предлагает установить минималку в размере 4986 злотых, а минимальную почасовую оплату — 32,6...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты