Субота, 13 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы Польшчы і Літвы змогуць накіраваць частку падаткаў на беларускія ініцыятывы

MOST MOST
6 лютага 2024, 17:29
Навіны
A A
Новая Беларусь

Скриншот сайта Newbelarus.com

Беларусы, якія ў гэтым годзе будуць падаваць падатковыя дэкларацыі ў Польшчы і Літве, змогуць накіраваць частку сваіх падаткаў на беларускія ініцыятывы. Платформа «Новая Беларусь» абвясціла пра старт новага праекта па лічбавым самакіраванні «Будуй сваё».

У Польшчы на абраныя ініцыятывы можна накіраваць 1,5% падатку (партнёры ў гэтай краіне — фундацыі Tutaka і FaniMani), а ў Літве — 1,2% (арганізацыя ZUBR.IN).

Летась да праекта далучылася як мінімум 265 удзельнікаў (дакладная колькасць невядомая, бо частка людзей фундавала партнёрам адсотак падаткаў, але не дасылала скрын дэкларацыі). Так было сабрана каля 47 тыс. еўра. На гэтыя сродкі ў Літве ўжо запусцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі.

Першая спроба аказалася ўдалай, але выявіла і недахопы, якія абяцаюць выправіць у гэтым годзе.

— Мы атрымалі фідбэк, што людзям не падабаецца фундаваць грошы на невядомыя ідэі. Таму ў гэтым годзе прыём ідэй стартуе неўзабаве пасля старту прыёму фундушаў, — адзначылі ў «Новай Беларусі».

Акрамя таго, стала зразумела, што не ва ўсіх, хто прапануе добрыя ідэі, ёсць досвед запуску праектаў. Таму ў гэтым годзе платформа плануе запусціць навучальны блок пра рэалізацыю ідэй.

Таксама высветлілася, што нацыянальныя праекты гатовыя падтрымаць і беларусы ў іншых краінах, дзе няма магчымасці пералічыць сродкі праз падатковыя дэкларацыі. У такіх людзей таксама з’явіцца магчымасць паўдзельнічаць — праз унёсак ад 35 еўра.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Белостоке

Беларусского бойца ММА в Польше осудили на четыре года за избиение

MOST
12 чэрвеня 2026, 21:19

Окружной суд польского города Калиш приговорил беларуса, который занимался единоборствами и принимал участие в турнирах ММА, к четырем годам лишения свободы за жестокое избиение мужчины. О приговоре сообщил...

налоговая проверка в Польше

Группа хакеров, которых связывают с Беларусью, пытается заполучить доступ к почте польских политиков и активистов

MOST
12 чэрвеня 2026, 20:12

Хакерская группа UNC1151, известная также как Ghostwriter, с марта 2026 года ведет атаки на почтовые ящики польских граждан, созданные на Gmail. Об этом сообщил центр CERT, который занимается...

Александра Кутень

Уроженка Беларуси получила награду Краковского кинофестиваля за лучший короткометражный фильм

MOST
12 чэрвеня 2026, 14:58

Фильм беларусского режиссера Александры (Саши) Кутень «Всех их звали Анжелика» (Wszystkie miały na imię Anżelika) получил приз 66-го Краковского кинофестиваля как лучший короткометражный игровой фильм. Об этом сообщает...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты