Субота, 13 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Польшчы памёр беларус з былой каманды Віктара Бабарыкі. У яго засталося чацвёра дзяцей

MOST MOST
9 мая 2024, 17:18
Навіны
A A
В Польше умер беларус

Зміцер Барэйчук. Крыница: BYSOL

8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр 51-гадовы беларус Зміцер Барэйчук. BYSOL адкрыў збор сродкаў на пахаванне, а таксама для падтрымкі яго сям’і: у Зміцера засталася жонка і чацвёра дзяцей.

На старонцы збору паведамляецца, што ў 2020 годзе Зміцер быў у камандзе Віктара Бабарыкі. Ён ездзіў па Беларусі і збіраў подпісы. Мужчына ўвайшоў у пяцёрку найбольш эфектыўных зборшчыкаў. За гэта яго арыштавалі і пасадзілі на суткі.

Пасля гэтага сям’ю Змітра больш не пакідалі ў спакоі. У іх дома было некалькі ператрусаў. А ў лістападзе 2022 года пасля чарговага пераварочвання кватэры мужчыну затрымалі і даставілі на Акрэсціна для «разбіральніцтва».

З камеры Зміцер выйшаў падазраваным паводле дзвюх крымінальных спраў і са скаргамі на болі ў жываце. Мужчыну шпіталізавалі, і ў жніўні 2023 года ў РНПЦ анкалогіі імя Аляксандрава яму быў пастаўлены дыягназ: суцэльна-кістозная пухліна, і паказаная  аперацыя па яе выдаленні як мага хутчэй.

Паколькі на той момант да заканчэння дзеяння візы заставалася толькі некалькі дзён, на сямейнай радзе Зміцер і яго блізкія вырашылі пакінуць краіну. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай кішэчніка мужчыну зрабілі ўжо ў Беластоку.

Прагнозы былі добрыя, яму нават збіралі сродкі на рэабілітацыю. Але хвароба ўзяла сваё.

У мужчыны засталося чацвёра дзяцей. Старэйшаму з іх 18 гадоў, малодшай дачцэ — 13.

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Белостоке

Беларусского бойца ММА в Польше осудили на четыре года за избиение

MOST
12 чэрвеня 2026, 21:19

Окружной суд польского города Калиш приговорил беларуса, который занимался единоборствами и принимал участие в турнирах ММА, к четырем годам лишения свободы за жестокое избиение мужчины. О приговоре сообщил...

налоговая проверка в Польше

Группа хакеров, которых связывают с Беларусью, пытается заполучить доступ к почте польских политиков и активистов

MOST
12 чэрвеня 2026, 20:12

Хакерская группа UNC1151, известная также как Ghostwriter, с марта 2026 года ведет атаки на почтовые ящики польских граждан, созданные на Gmail. Об этом сообщил центр CERT, который занимается...

Александра Кутень

Уроженка Беларуси получила награду Краковского кинофестиваля за лучший короткометражный фильм

MOST
12 чэрвеня 2026, 14:58

Фильм беларусского режиссера Александры (Саши) Кутень «Всех их звали Анжелика» (Wszystkie miały na imię Anżelika) получил приз 66-го Краковского кинофестиваля как лучший короткометражный игровой фильм. Об этом сообщает...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты