Панядзелак, 1 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы ладзяць у Варшаве Купальскі Varušniak. Абяцаюць 24 гадзіны музыкі, танцаў і цікавостак

MOST MOST
25 чэрвеня 2024, 14:33
Навіны
A A
Купальскі Varušniak у Варшаве

Фота: @klacayu_po_fotiku

29 чэрвеня суполка Varušniak адзначае свой першы год вялікім Купальскім фэстам у Варшаве. Гэта будзе свята для ўсіх 24 гадзіны запар, абяцаюць арганізатары. Дзённая частка фестывалю — для сямейнага адпачынку, а ноч — для аматараў тэхна.

— Час варушыць Варшаву зноў, паліць усё благое ды натхняцца на наступны год, — кажуць арганізатары.

На Купальскім фестывалі выступяць больш за 40 артыстаў, у тым ліку Ягор Забелаў, SPIEVY, Shuma, KOOB, Наста Рыдлеўская. Chornabrova прадставіць альбом з элементамі штучнага інтэлекту.

Летні дэнс ладзіць Пікнік LTCŃ — на асобнай сцэне выступяць таленавітыя беларускія дыджэі і селекцыянеры музыкі.

Што яшчэ будзе на Купальскім Варушняку

  • карагод пад адкрытым небам
  • урок купальскіх спеваў ад SPIEVY
  • смачная ежа, халоднае піва і ліманад
  • майстар-класы, вянкі, кветкі і флірт-гульні
  • арт-маркет і часовыя арнамент-тату ад AURA TATOO
  • дзіцячыя забавы з аніматарамі ў бярозавым гаі

Пасля вялікага купальскага вогнішча распачнецца ноч тэхна з Campderschein, зорка ночы — Schwefelgelb.

Чаму варта пайсці на Купалле

Купалле — сакральнае свята. Падчас рытуальных спеваў людзі спрадвеку маліліся агню ды палілі ў ім усё дурное, а прасілі ўсё добрае. Людзі чакалі ад гэтага свята паляпшэння здароўя, да агню падносілі хворых дзетак. Гэта таксама і свята свабоднага сексу, жарсці, кахання і флірту. Падчас святкавання замацоўваліся парачкі.

— Усе беларусы і беларускі на падсвядомым узроўні носяць беларускі культурны код. Купалле — тая кропка, калі трэба збірацца, трэба быць разам. Калі мы разам — мы моцныя, калі мы разам — мы сям’я. На жаль, абставіны склаліся так, што многія з нас страцілі свой дом, і мы вельмі тужым па ім. Таму Купальскі Варушняк стварае беларускі дом тут на месцы. Дзе мы — там і дом, — кажуць арганізатары.

Фэст пройдзе з 12:00 29 чэрвеня да 12:00 30 чэрвеня ў Rejs Klub (вул. Piotra Bardowskiego 2A). Побач з пляцоўкай — возера ды лес.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыВаршаваКуды схадзіць

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Краков

Отставка президента Кракова и расследование ложных тревог. Главные новости Польши за неделю

MOST
31 мая 2026, 19:04

Рассказываем, что случилось в Польше с 25 по 31 мая 2026 года. Жители Кракова проголосовали на референдуме за отзыв президента города Александра Мишальского. Явка составила 29,99%, в то...

ВНЖ в Польше

Быстрее всего — в Кракове, дольше — в Катовице и Ополе. Сколько ждут ВНЖ в разных воеводствах Польши?

MOST
29 мая 2026, 19:04

Быстрее всего решения по ВНЖ принимают в Малопольском воеводстве Польши. Это следует из статистики, которую приводит ресурс Setli.pl, посвященный легализации. Он ссылается на данные Управления по делам иностранцев за...

машины из Италии

Беларуса попросили привезти машину из Италии. На выезде из Польши выяснилось, что она числится в угоне

MOST
29 мая 2026, 17:11

В Гжехотках, на границе Польши и Калининградской области России, пограничники не пропустили автомобиль, за рулем которого был беларус. Оказалось, машина стоимостью около 170 тыс. злотых была угнана в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты