Чацвер, 4 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беластоцкія навукоўцы вызначылі генетычны варыянт, які павялічвае рызыку цяжкага COVID-19 і смерці

MOST MOST
12 студзеня 2022, 15:26
Навіны
A A
COVID-19

Беластоцкі медыцынскі ўніверсітэт месціцца ў Палацы Браніцкіх. Фота vita-property.ru.

Даследчыкі з Медыцынскага ўніверсітэта Беластока вызначылі генетычны варыянт, які больш чым у два разы павялічвае рызыку цяжкага ходу інфекцыі і смерці ад COVID-19. Яны вызначылі, што, акрамя сталага ўзросту і атлусцення, фактарам рызыкі таксама з’яўляецца генетычны профіль. Гэта нават больш істотна, чым спадарожныя захворванні.

Прадстаўнік універсітэта Марцін Томкель растлумачыў, што дзякуючы даследаванню стане больш зразумела, чаму нават сярод людзей падобнага ўзросту адны праходзяць інфекцыю бессімптомна, а іншыя змагаюцца за жыццё, не заўсёды гэтую барацьбу перамагаючы, піша Wyborcza.pl.

У праекце пад кіраўніцтвам прафесара, доктара медыцынскіх навук Марціна Манюшкі і і доктара біялагічных навук Міраслава Квасьнеўскага ўдалося ідэнтыфікаваць генетычны варыянт, які больш чым у два разы павялічвае рызыку цяжкага ходу і смерці ад COVID-19. Паводле ацэнак, такі генетычны варыянт маюць да 14 працэнтаў палякаў, а ў цэлым у Еўропе ён сустракаецца ў прыкладна 9 працэнтаў насельніцтва.

У даследаванні прынялі ўдзел амаль паўтары тысячы пацыентаў з каранавірусам. Больш чым у два разы ўразлівымі да цяжкага і нават смяротнага ходу COVID-19 нас робіць наяўнасць адной з версій гена, размешчанага на трэцяй храмасоме. Навукоўцы лічаць, што з’яўленне даступнага тэсту на такі ген дапаможа яшчэ да пачатку інфекцыі дапамагчы лепш ідэнтыфікаваць людзей, якія ў выпадку заражэння могуць цяжка пераносіць хваробу. Тады такія людзі маглі б загадзя атрымаць асаблівую прафілактычную і медыцынскую дапамогу.

Крыніца: Wyborcza.pl

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Португалия

Как выглядит Португалия для тех, кто хочет большего, чем стандартный туристический маршрут?

Партнёрскі матэрыял
3 чэрвеня 2026, 18:09

Португалию легко узнать по открыткам: желтые трамваи Лиссабона, океан, Синтра, бокал вина на закате. Но страна становится гораздо интереснее, когда выходишь за пределы обязательного маршрута и начинаешь смотреть...

Лечение

Собираете в Польше деньги на лечение или поддержку? Возможно, с них придется заплатить подоходный налог

MOST
3 чэрвеня 2026, 14:57

Пожертвования анонимных благотворителей не считаются даром и, следовательно, должны облагаться подоходным налогом. Такую позицию польской налоговой администрации приводит издание Rzeczpospolita. Этот подход может затрагивать и многих беларусов, которые,...

злотые

Минимальная зарплата в Польше в 2027 году может достичь 5 тысяч злотых

MOST
3 чэрвеня 2026, 09:41

В Польше обсуждают размер минимальной зарплаты на 2027 год. Министерство семьи, труда и социальной политики предлагает установить минималку в размере 4986 злотых, а минимальную почасовую оплату — 32,6...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты