Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Гданьску ўсталявалі Крыж у гонар змагароў за вольную Беларусь. Адкрыццё прымеркавалі да Дня Волі

MOST MOST
20 сакавіка 2026, 19:10
Навіны
A A
У Гданьску ўсталявалі Крыж у гонар змагароў за вольную Беларусь. Адкрыццё прымеркавалі да Дня Волі

Крыж у гонар змагароў за вольную Беларусь. Фота: Białoruskie Towarzystwo Kulturalne "Chatka"

У Гданьску завяршылі стварэнне Крыжа ў гонар змагароў за вольную і незалежную Беларусь. Яго ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне адбудзецца 21 сакавіка на Гарнізонных могілках. Пра гэта паведаміла Беларускае культурнае таварыства «Хатка», якое ініцыявала праект.

Цырымонія пачнецца ў 14:00 па адрасе ul. gen. Dąbrowskiego 2. Уваход вольны.

Як адзначаюць арганізатары, праект удалося рэалізаваць дзякуючы падтрымцы беларускай супольнасці. Агульны кошт склаў амаль 52 тысячы злотых. Каля 27 тысяч з іх сабралі ахвяраваннямі — праз банкаўскі рахунак, платформу zrzutka.pl і непасрэдныя ўнёскі. Яшчэ 20 тысяч злотых ахвяравалі Gdańskie Autobusy i Tramwaje.

Ідэя стварэння мемарыяла з’явілася яшчэ ў 2018 годзе — падчас святкавання 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Ініцыятары адзначалі, што многія беларускія дзеячы не маюць магіл — яны загінулі ў савецкіх лагерах, былі расстраляныя або зніклі без вестак.

Пасля падзей 2020 года, а таксама на фоне вайны ва Украіне, гэтая тэма стала яшчэ больш актуальнай.

Табліца каля крыжа ў гонар змагароў за вольную Беларусь. Фота: Białoruskie Towarzystwo Kulturalne “Chatka”
Крыж у гонар змагароў за вольную Беларусь. Фота: Białoruskie Towarzystwo Kulturalne “Chatka”

«Мы лічым сваім абавязкам стварыць у Гданьску сімвалічнае месца нацыянальнай памяці, каб ушанаваць герояў і захаваць пра іх памяць для будучых пакаленняў», — адзначалі арганізатары.

Крыж усталяваны на Гарнізонных могілках у Гданьску. Праект распрацаваў архітэктар Станіслаў Шыманьскі, у рэалізацыі ўдзельнічалі каменячос Раман Лебрэхт і сталяр Ян Ассоўскі.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа на заводе в Польше

Половина работников в Польше зарабатывает больше 7907 злотых брутто

MOST
5 чэрвеня 2026, 19:36

Медианная зарплата брутто в Польше составляет 7907,20 злотого. Такие данные обнародовало Главное статистическое управление (GUS) за декабрь 2025 года — на данный момент это наиболее актуальная информация. Медианная...

подача на ВНЖ в Варшаве

Две трети беларусов, работающих в Польше, заключили полноценный трудовой договор

MOST
5 чэрвеня 2026, 12:07

На конец 2025 года 137,8 тыс. беларусов были покрыты в Польше пенсионным страхованием. За год их число выросло почти на 4 тыс., следует из отчета «Иностранцы в польской...

восточная граница Польши

Польша планирует использовать леса и болота для укрепления восточной границы

MOST
5 чэрвеня 2026, 10:00

В Польше ограничивают вырубку леса около границы, а также планируют восстановить болота, чтобы помешать передвижению войск потенциального противника. Использование ландшафта для обороны предусмотрено программой «Щит Восток», сообщает Polskie...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты