Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Варшаве пакажуць рэдкі малюнак беларускага прадстаўніка Парыжскай школы, выкуплены ў Ізраілі

MOST MOST
29 мая 2026, 14:28
Навіны
A A
Восіп Любіч

Твор “Рабочыя” Восіпа Любіча, гуаш на паперы, 1920-я годы. Фота: Таццяна Капітонава / MALDZIS

Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі малюнак яркага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва Восіпа Любіча, які быў родам з Гродна. Яго пакажуць у Варшаве.

Малюнак «Рабочыя» датуецца 1920-мі гадамі. Ён выкананы ў тэхніцы гуашы на паперы і падпісаны аўтарам. Гэта рэдкі прыклад ранняй творчасці беларуска-французскага мастака, паведаміў MALDZIS.

Малюнак быў набыты на сродкі мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнаю. У будучыні набыты MALDZIS твор плануецца перадаць у Гродна ў якасці грамадскага падарунка.

«Малюнак Любіча адкрывае новы раздзел у гісторыі дзейнасці MALDZIS. Гэта крок да фармавання больш цэласнага бачання беларускай культурнай спадчыны, якая ўключае не толькі архіўныя і гістарычныя каштоўнасці, а і выяўленчае мастацтва», — кажа апякун ініцыятывы MALDZIS Рыгор Астапеня.

27 чэрвеня малюнак можна будзе пабачыць у межах «Art-кавярні MALDZIS з Дзмітрыем Салодкім» у Варшаве.

Восіп Любіч (1896–1990) нарадзіўся ў Гродне ў яўрэйскай сям’і, атрымаў мастацкую адукацыю ў Адэсе, пасля чаго ў 1920 годзе пераехаў у Берлін, працаваў у тэатры, оперы і кіно. З 1923 года жыў у Парыжы і стаў адным з прадстаўнікоў Парыжскай школы. Ягоная творчасць уключае партрэты, пейзажы, нацюрморты, але найбольш вядомыя яго работы на тэмы тэатральнага і цыркавога жыцця. Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і трапіў у лагер Дрансі, адкуль здолеў уцячы. Пасля вайны працягваў працаваць у Парыжы. Яго творы сёння захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях розных краін, у тым ліку Беларусі — у Нацыянальным мастацкім музеі і карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Павел Мицкевич

«Помощь нуждающимся может стать причиной преследования». Глава польского фонда, который уехал более 20 лет назад, — о приговоре в Беларуси

MOST
28 ліпеня 2026, 15:01

Гродненский областной суд вынес приговор по политическим статьям главе польского фонда Okno na Wschód Павлу Мицкевичу. Он уехал из Беларуси более 20 лет назад. А теперь получил на...

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты