Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Як Новы год стаў галоўным святам у Беларусі і замяніў Каляды

MOST MOST
30 снежня 2021, 15:33
Навіны
A A
Як Новы год стаў галоўным святам у Беларусі

Гродна, 1930-я гг. На здымку праваслаўная сям'я Мінючыц на Божае Нараджэння

Хутка беларусы будуць святкаваць надыход Новага года. Для большасці жыхароў постсавецкай Беларусі гэта галоўнае свята года. Але так не ва ўсім свеце ёсць, і ў Беларусі не заўсёды было.

Традыцыйна для ўсей Еўропы галоўным зімовым святам было Божае Нараджэнне, якое каталікі адзначаюць 25 снежня, а праваслаўныя – 7 студзеня. Раней рэлігія адыгрывала значна большую ролю ў свядомасці і жыцці людзей, і святкаванне нараджэння Збаўцы было звязанае са шматвяковай традыцыяй.

Адзначэнне надыходу Новага года практыкуецца ў Еўропе з канца ХІХ стагоддзя – і спачатку яго практыкавалі толькі багацейшыя слаі грамадства. З часам гэтая традыцыя пашырылася, і ўжо нашыя продкі-сяляне мелі вечарам 31 снежня “багатую куццю” – у адрозненне ад вячэры на вігілію Божага Нараджэння, на “багатай куцці” маглі быць не толькі посныя стравы.

У Польшчы, і ў міжваеннай Заходняй Беларусі пярэдадзень Новага Года традыцыйна называецца Сільвестрам – гэтая назва паходзіць ад літургічнага ўспаміну святога Сільвестра, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 31 снежня. Сам дзень 1 студзеня доўгі час не быў у касцёле святам – але ў 1969 годзе на гэты дзень была прызначна ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, спалучаная з абавязкам устрымлівацца ад працы і ўдзелічаць у Імшы.

Тым часам у 1939 годзе Заходнюю Беларусь занялі Саветы і пачалі змагацца з рэлігіяй. У СССР святкаванне Новага года было ўведзена ў 30-я гады, а ў 1947 годзе гэты дзень быў абвешчаны выходным. Таксама ў масавую культуру былі ўведзеныя навагоднія персанажы – Дзед Мароз і Снягурка. Пры гэтым Саветы стараліся затушаваць святкаванне Божага Нараджэння, а той факт, што Божае Нараджэнне было ў СССР працоўным днём, замінаў людзям святкаваць.

Дзесяцігоддзі савецкай улады прывялі да таго, што сёння ў Беларусі святкаванню Новага года надаецца болей увагі, чым святкаванню Божага Нараджэння. А вось у Польшчы, дзе камуністычная партыя не мела такога ўплыву на грамадства, дагэтуль Божае Нараджэнне важнейшае для людзей.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

закрытая граница с Польшей

В Бресте в очереди на выезд в Польшу — больше 700 машин. Это рекорд с апреля

MOST
27 ліпеня 2026, 19:21

Выросла очередь на выезд из Беларуси в Польшу через пункт пропуска «Брест». По данным Госпогранкомитета Беларуси, по состоянию на 20.00 (по беларусскому времени) 27 июля в  электронной очереди...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты