Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Брэсце зноў прадаюць пляцоўку, дзе знайшлі астанкі болей тысячы вязняў гета. Інвестараў пакуль няма

MOST MOST
2 лютага 2022, 13:50
Гісторыі, Навіны
A A
гета

Плакат з выявай Ганны Франк (габрэйская дзяўчынка, якая загінула ў Асвенцыме) у Брэсце каля пляцоўкі з будаўніцтвам. Фота: virtualbrest.ru

22 лютага ў Брэсце зноў паспрабуюць прадаць пляцоўку з незавершанай будоўляй у самым цэнтры горада – на скрыжаванні вуліц Савецкая, Дзяржынскага, Куйбышава і праспекта Машэрава. У 2019 годзе на месцы работ знайшлі масавыя астанкі вязняў берасцейскага гета.

Тры гады таму ў цэнтры Брэста пачалі будаўніцтва элітнага жылога комплекса «Прыбужскі квартал». На тэрыторыі болей за 0,8 га знеслі старыя будынкі, выйшлі на будаўнічую пляцоўку і нават пачалі продаж жыллёвых аблігацый. Але ў лютым 2019 года на месцы работ знайшлі астанкі вязняў берасцейскага гета – усяго каля 1200 чалавек. Справа ў тым, што менавіта ў гэтым раёне ў гады вайны знаходзіліся так званыя расстрэльныя двары, дзе ў 1942 годзе масава забівалі берасцейскіх габрэяў. Большасць з іх вывезлі ў Бронную гару, дзе расстралялі, але шмат хто хаваўся ў горадзе. Там іх шукалі і забівалі.

Знойдзенныя астанкі перапахавалі на могілках пры ўдзеле габрэйскай абшчыны Брэста, будаўніцтва жылля спынілі. Забудоўшчык быў не супраць працягваць, але грамадскі рэзананс вымусіў улады скасаваць дамову. Актывісты нават ладзілі збор подпісаў за тое, каб увогуле забараніць там узвядзенне будынкаў і стварыць мемарыяльны сквер у гонар 30 000 берасцейцаў габрэйскай нацыянальнасці. Да Другой сусветнай вайны яны складалі больш за палову жыхароў горада.

Тым не менш, у выканкаме не прыслухаліся да меркавання часткі месцічаў, і ўчастак з катлаванам выставілі на аўкцыён. Згодна з умовамі, пераможца таргоў павінен дабудаваць жылы комплекс – чатырохпавярховы дом са спадарожнай інфраструктурай. У снежні 2021 года адбылася першая спроба знайсці інвестара, у студзені 2022 года – другая, але ніхто не зацікавіўся прапановай уладаў.

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук казаў, што спробы ліквідаваць доўгабуд у цэнтры горада праз продаж аб’екта працягнуць і надалей. І вось 22 лютага на пляцоўцы «Брэсцкага гарадскога цэнтра па кіраванні нерухомасцю» адбудзецца новы аўкцыён з паніжэннем пачатковай цаны на 50%. Цяпер яна складзе 1 мільён 381 тысячу 171 рубель. Новы ўласнік павінен будзе не пазней за паўгады пасля заключэння дамовы пачаць будаўнічыя працы.

 

 

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа на заводе в Польше

Половина работников в Польше зарабатывает больше 7907 злотых брутто

MOST
5 чэрвеня 2026, 19:36

Медианная зарплата брутто в Польше составляет 7907,20 злотого. Такие данные обнародовало Главное статистическое управление (GUS) за декабрь 2025 года — на данный момент это наиболее актуальная информация. Медианная...

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты