Серада, 3 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Хто такі мастак Алесь Пушкін, якога судзяць за «распальванне варажосці»

MOST MOST
10 сакавіка 2022, 09:57
Гісторыі
A A
Алесь Пушкін

Алесь Пушкін. Фота: Сяржук Серабро, «Народныя Навіны Віцебска», CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

10 сакавіка пачынаецца суд над мастаком Алесем Пушкіным. MOST расказвае, хто такі Алесь Пушкін, і чаму яго судзяць па некалькіх крымінальных «палітычных» артыкулах.

Шлях да мастацтва

Алесь Пушкін нарадзіўся 6 жніўня 1965 года ў гарадскім пасёлку Бобр на Міншчыне. У 13 год паступіў у дзяржаўную мастацкую школу-інтэрнат, працягнуў адукацыю ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

Пушкіна прызывалі ў армію, два гады ён адслужыў у Афганістане. Вёў у арміі пацыфісцкі дзённік на беларускай мове.

Грамадская дзейнасць

Алесь Пушкін актыўна выражаў сваю грамадзянскую пазіцыю. Мастака неаднаразова затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі. Першае затрыманне адбылося яшчэ ў 1988 годзе за заклікі прыйсці на «Дзяды». У 1999 быў асуджаны ўмоўна на два гады за перформанс ля адміністрацыі Лукашэнкі — прывёз туды тачку гною.

Алеся Пушкіна прэвентыўна затрымлівалі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2000-х.

Затрыманне і абвінавачванні

Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы на Магілёўшчыне. 26 сакавіка пракуратура Гродна ўзбудзіла супраць мастака крымінальную справу — частка 3 артыкул 130 («Распальванне варожасці»). Падставай для ўзбуджэння справы стала выстава ў гродзенскім «Цэнтры гарадскога жыцця». На ёй Пушкін размясціў карціну з выявай Яўгена Жыхара.

Яўген Жыхар — дзеяч беларускага антысавецкага руху. Падчас Другой сусветнай вайны трапіў у разведвальна-дыверсійнае падраздзяленне Абвера — нямецкі орган разведкі і контрразведкі, затым служыў у Чырвонай арміі. Калі пра яго мінулае даведаліся ў НКВД, Жыхар арганізаваў суполку па барацьбе з савецкай уладай у пастаўскіх лясах, пазней уступіў у беларускую антысавецкую арганізацыю «Чорны кот».

Пракуратура падкрэсліла, што падчас выставы Алесь Пушкін «характеризовал Жихаря как человека из беларусского сопротивления, борца с большевиками, чем прославлял и одобрял его действия».

Напрыканцы лістапада 2021 года Пушкіна са следчага ізалятара на Валадарскага ў Мінску накіравалі ў лякарню ў Навінкі для правядзення псіхіятрычнай экспертызы. У снежні мастака вярнулі на «Валадарку».

У канцы снежня следства прад’явіла фінальныя абвінавачванні Пушкіну:

  • наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб;
  • здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Суд над мастаком пачынаецца 10 сакавіка. Пушкін пачаў яго з перфоманса: лёг на лаву і адвярнуўся, піша «Вясна».

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

подача на польскую визу

Беларуска хотела встать на консульский учет в Польше вместе с сыном. Для этого им пришлось съездить на родину

MOST
1 чэрвеня 2026, 18:22

Тамара (все имена изменены) хотела оформить постоянное проживание за пределами Беларуси и поставить на консульский учет в Польше себя и 15-летнего сына. Раньше все это можно было сделать...

водительские права в Польше

В Польше у иностранцев проблемы с новым сервисом для обмена водительских прав и записи на экзамен по вождению. Выяснили, что делать

MOST
1 чэрвеня 2026, 14:24

В Польше заработал новый портал электронных услуг для водителей и курсантов автошкол — Info-Kierowca.pl. Через него обещали упростить получение водительских прав: онлайн можно подавать заявления, проверять статус документа...

таксист в Польше

«Пришлось торговаться». Беларуска оставила в такси Варшавы документы, а водитель потребовал с нее выкуп

MOST
1 чэрвеня 2026, 12:45

Ольга поехала в Варшаву, чтобы решить вопросы по здоровью. А на обратном пути, в поезде, обнаружила, что пропала папка с документами. Беларуска заподозрила, что оставила ее в такси,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты