Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы Беластока заснавалі турыстычны клуб актыўнага адпачынку

MOST MOST
1 красавіка 2022, 09:17
Навіны
A A
клуб актыўнага адпачынку

Фота: pxfuel.com

31 сакавіка ў Беластоку пачынае працу турыстычны клуб актыўнага адпачынку «Валацугі».

— Валацугі — гэта слова мае шматзначны сэнс для турыста. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх аматараў доўгіх пасядзелак з гучнымі і ціхімі размовамі каля вогнішча пад гукі ракі ці вадаспада, а таксама стогн гітары, — кажуць аўтары турыстычнай ініцыятывы.

У клуб актыўнага адпачынку запрашаюць усіх ахвотных, не зважаючы на ўзрост, узровень фізічнай падрыхтоўкі і турыстычнага досведу, сямейны статус ці нацыянальнасць. Галоўнае, падкрэсліваюць арганізатары клуба, — прага да прыгод ды прыемных цяжкасцей.

Клуб плануе арганізоўваюць турыстычныя маршруты розных узроўняў складанасці: пешыя, водныя, горныя, на роварах, лыжныя і кемпінгавыя, дзіцячыя і дарослыя.

Далучыцца да клуба можна ў тэлеграм-канале «Валацугі/Walacugi».

Мэтамі сваёй дзейнасці аўтары ініцыятывы называюць развіццё сяброўства, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, любові да прыроды, а таксама даследаванне навакольнага асяроддзя і выхаванне асабістых якасцей.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Павел Мицкевич

«Помощь нуждающимся может стать причиной преследования». Глава польского фонда, который уехал более 20 лет назад, — о приговоре в Беларуси

MOST
28 ліпеня 2026, 15:01

Гродненский областной суд вынес приговор по политическим статьям главе польского фонда Okno na Wschód Павлу Мицкевичу. Он уехал из Беларуси более 20 лет назад. А теперь получил на...

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты