Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Польшчы даражэе паліва хутчэй, чым у іншых краінах ЕС. Тлумачым, чаму

MOST MOST
11 красавіка 2022, 13:14
Навіны
A A
даражэе паліва

Фота: Diego Delso, CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

У Польшчы працягвае даражэць паліва. І гэта адбываецца хутчэй, чым у іншых краінах Еўрасаюза. MOST тлумачыць, чаму так адбываецца.

Польшча з’яўляецца лідарам у Еўрапейскім саюзе па росце цэн на паліва, паведамляе Business Insider. Ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну сярэдняя цана літра бензіну вырасла больш, чым на 21%, а дызель — на 36%.

У некаторых еўрапейскіх краінах цана на паліва амаль не змянілася. Напрыклад, у Італіі цэны на бензін знізіліся. Польская арганізацыя нафтавай прамысловасці і гандлю падкрэслівае, што самае таннае паліва цяпер у Венгрыі.

300Gospodarka піша, што сітуацыя ў Польшчы не самая кепская. З вялікім ростам цэн паліва ў Польшчы ўсё роўна застаецца адным з самых танных у ЕС. Аднак калі параўноўваць з пакупніцкай здольнасцю, то Польшча знаходзіцца ў горшым становішчы. Напрыклад, у сярэднім паляк можа заправіць машыну 12 разоў на месяц, немец зробіць гэта 28 разоў, а датчанін — 33 разы.

Чаму растуць цэны

Па-першае, цэны на паліва значна выраслі пасля пачатку вайны ва Украіне. Пачатак вайны выклікаў сур’ёзныя хваляванні на паліўных рынках ва ўсім свеце. Сітуацыя супакоілася пасля навіны пра разблакіроўку стратэгічных запасаў нафты ЗША і краінамі, звязанымі з Міжнародным энергетычным агенцтвам.

Па-другое, з-за слабога злотага і таму, што польскі ўрад увёў антыінфляцыйныя меры яшчэ да пачатку расійска-ўкраінскай вайны. Пасля не засталося амаль ніякіх інструментаў для зніжэння цэн на паліва.

Аналітыкі BM Reflex паведамляюць, што цэны на паліва будуць паступова зніжацца. Яны падкрэсліваюць, што цэны не вернуцца да даваенных.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Павел Мицкевич

«Помощь нуждающимся может стать причиной преследования». Глава польского фонда, который уехал более 20 лет назад, — о приговоре в Беларуси

MOST
28 ліпеня 2026, 15:01

Гродненский областной суд вынес приговор по политическим статьям главе польского фонда Okno na Wschód Павлу Мицкевичу. Он уехал из Беларуси более 20 лет назад. А теперь получил на...

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты