Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На мяжы Беларусі і Польшчы два дні ляжыць 16-гадовы непрытомны еменец

MOST MOST
13 красавіка 2022, 13:52
Навіны
A A
еменец

Фота: Grupa Granica / Twitter

На беларуска-польскай мяжы два дні без прытомнасці ляжыць 16-гадовы еменец. Актывісты просяць польскіх памежнікаў прапусціць мігрантаў, бо беларускія службы адмаўляюцца дапамагаць.

Актывісты Grupa Granica паведамілі, што ў памежнай зоне паміж Беларуссю і Польшчай два дні ляжыць без прытомнасці 16-гадовы грамадзянін Емена. Ён знаходзіцца ў складзе групы еменцаў, якія хочуць перайсці беларуска-польскую мяжу.

Па словах актывістаў, дактары кажуць пра тэрміновую шпіталізацыю падлетка, аднак беларускія памежнікі адмаўляюцца дапамагаюць мігранту. Актывісты заклікаюць польскую памежную службу пусціць еменца на сваю тэрыторыю, каб захаваць яго жыццё.

Tuż pod polską granicą, po stronie białoruskiej, od dwóch dni leży nieprzytomny 16-latek z Jemenu. Lekarze oceniają,że chłopak musi być natychmiast przyjęty do szpitala, ale białoruskie służby odmawiają mu pomocy. Polska może uratować mu życie, wpuszczając go na swoje terytorium. pic.twitter.com/lFMP8sWpgc

— Grupa Granica (@GrupaGranica) April 12, 2022

У сваю чаргу, прэс-служба Straż Graniczna падкрэсліла, што хлопцу медыцынская дапамога не патрэбная. Польскія памежнікі звязаліся з беларускімі, каб тыя дапамаглі групе нелегальных мігрантаў, у якой і быў 16-гадовы хлопец. Па словах прэс-сакратаркі Катажыны Здановіч, усе еменцы змаглі самастойна перамяшчацца, калі да групы прыйшлі беларускія памежнікі, і іх забралі ад мяжы.

Актывісты сцвярджаюць, што беларускія памежнікі прынеслі толькі ваду, а група засталася на беларуска-польскай мяжы, хлопцу па-ранейшаму патрэбна дапамога.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Павел Мицкевич

«Помощь нуждающимся может стать причиной преследования». Глава польского фонда, который уехал более 20 лет назад, — о приговоре в Беларуси

MOST
28 ліпеня 2026, 15:01

Гродненский областной суд вынес приговор по политическим статьям главе польского фонда Okno na Wschód Павлу Мицкевичу. Он уехал из Беларуси более 20 лет назад. А теперь получил на...

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты