Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Белавежскі зубр». Якім мы запомнім Станіслава Шушкевіча?

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
4 мая 2022, 15:15
Гісторыі
A A
шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч. Фота: «Народная Воля» / nv-online.info

4 мая памёр Станіслаў Шушкевіч — палітык і першы намінальны кіраўнік Беларусі. Наш зямляк, які «забіў» СССР не ракетамі ці барыкадамі, але адным росчыркам асадкі.

Была такая спрэчка ў нас у школе на ўроку гісторыі: хто быў першым прэзідэнтам Беларусі? Некалькі чалавек даводзілі, што акурат Шушкевіч. Настаўніца стаяла на тым, што Шушкевіч быў кіраўніком Вярхоўнага Савета.

Хто такі кіраўнік ВС і за што ён адказвае, школьнікі яшчэ не разумелі. Роўна як і вялікая колькасць беларусаў. Гэты кейс пазней стаў падставай для маніпуляцый. На Шушкевіча спрабавалі «павесіць сабак» за праблемы пачатку 90-х: ад чэргаў па цукар да бандытызму. Куды больш улады меў Вячаслаў Кебіч, прэм’ер краіны ды прадстаўнік старога партыйнага лобі. Але яму чамусьці праблемы пачатку 90-х не закідаюць.

Шушкевіча часам параўноўваюць з Барысам Ельцыным. Абодва яны былі дзецьмі Саюза і ведалі ўсе яго хібы. Абодва верылі ў дэмакратыю і лічылі яе чароўным сродкам для перазагрузкі таталітарнага грамадства. Абодва не цураліся алкаголю, былі гасціннымі, людзьмі «шырокай душы». Абодва — палітыкі-цяжкавагавікі, здольныя на гістарычныя рашэнні. Нават знешне нечым падобныя.

З іншага боку, немагчыма сабе ўявіць, каб Шушкевіч аддаў загад расстрэльваць парламент ці ўводзіў войскі ў Чачню. Немагчыма ўявіць, каб Шушкевіч добраахвотна пакінуў па сабе пераемнікам цьмянага чалавека з рэваншысцкімі замашкамі. Немагчыма ўявіць сціплага Шушкевіча ў атачэнні банкіраў, у доме з залатымі карнізамі, сям’я якога ператвараецца ў клан…

Шушкевіч заўсёды быў «сваім сярод чужых, чужым сярод сваіх». Для старой наменклатуры ён быў нацыяналістам. Для пазнякоўцаў — камуністам і «агентам КДБ». Для Лукашэнкі — карупцыянерам. Для тых, хто настальгуе па СССР, — забойцам іх мары. Для праціўнікаў СССР — палітыкам, які не даціснуў. Для вайскоўцам — тым, хто раззброіў Беларусь. Для большасці насельніцтва — незразумела кім. Прывідам пачатку 90-х.

У 94-м за інтэлігента-Шушкевіча галасавалі тыя, хто лічыў Пазняка занадта радыкальным, Лукашэнку — папулістам, Кебіча — саўком. Па выніку такіх людзей аказалася 9.9% па выніках галасавання. У другі тур Шушкевіч не трапіў. Дэмакратыя апынулася той скрыняй Пандоры, якая выкінула багата сюрпрызаў і адсунула на дальнюю паліцу сваіх архітэктараў.

Пасля Шушкевіч чытаў лекцыі па ўсім свеце. Выступаў на форумах і канферэнцыях. Каментаваў нешта для СМІ. Напісаў кнігу ўспамінаў. Калі яе прэзентавалі ў Гродне ў сярэдзіне 2010-х, у зале аказалася фартэпіяна. Яшчэ перад пачаткам прэзентацыі, забыўшыся на ўсё і ўсіх, Станіслаў Станіслававіч сеў за інструмент і пачаў граць. Па зале з добрай акустыкай разлілася музыка. Падалося, што акурат там — сам-насам з сімфоніяй гукаў — ён адчуваў сябе камфортна.

Разам з тым, менавіта Станіслаў Шушкевіч — інтэлігентны, лагодны фізік — 8 снежня 1991-га, разам з Ельцыным і Леанідам Краўчуком у заснежанай Белавежскай пушчы падпісаў галоўны дакумент свайго жыцця. «Пагадненне аб стварэнні СНД» — фактычна, вырак Савецкаму Саюзу. «Белавежскі зубр» – мянушка, якая суправаджала Шушкевіча да смерці. Імперыю зла знішчылі не ракеты, але тры росчыркі асадкамі. Адзін з іх належаў нашаму земляку — Станіславу Станіслававічу Шушкевічу.

Светлая памяць!

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты