Аўторак, 2 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На Падляшшы праходзяць вучэнні НАТА, а беларускія войскі накіравалі да мяжы

MOST MOST
10 мая 2022, 16:47
Навіны
A A
вучэнні

Польскія вайскоўцы падчас вучэнняў НАТА. Фота: NATO eFP BG Poland / Twitter

Непадалёк ад беларускай мяжы ў Падляскім ваяводстве Польшчы праходзяць вучэнні войск НАТА. Беларускі бок адрэагаваў праверкай сіл рэагавання ўласнай арміі. 

У Падляскім ваяводстве праходзяць вучэнні сіл НАТА ў рамках «Абаронца Еўропы 2022». На гэтай тэрыторыі адпрацоўваюцца розныя тактычныя сцэнарыі. Акрамя рэгулярных войск і армій саюзнікаў, у вучэннях прынялі ўдзел фарміраванні тэрытарыяльнай абароны Падляскага ваяводства.

Тэрытарыяльная абарона Падляшша забяспечвала абарону амерыканскага дэсанту і бранятанкавай тэхнікі.

Ад 1 мая ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі пачаліся вучэнні НАТА пад назвай «Абаронца Еўропы 2022». Яны скончацца 27 мая 2022 года. Падчас вучэнняў адпрацоўваецца ўзаемадзеянне паміж войскамі-саюзнікамі блоку НАТА. У іх удзельнічаюць каля 18 тысяч вайскоўцаў.

10 мая Лукашэнка правёў нараду па пытанні дзяржаўнай абарончай замовы. Пасля яе міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін адзначыў, што беларуская армія назірае за вучэннямі сіл НАТА і адэкватна на іх рэагуе. Хрэнін сказаў, што тактычныя групы беларускага войска адпраўляюць на кірункі, з якіх, па словах міністра, пагражаюць войскі НАТА.

У Кобрынскім і Лідскім раёнах фарміруюць войскі тэрытарыяльнай абароны. З запасу плануюць прызваць 430 чалавек.

Раней, 4 мая, у Беларусі абвясцілі раптоўную праверку сіл рэагавання.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карта поляка

Консульство Польши в Минске приостановило запись на визу по карте поляка через электронную почту

MOST
1 чэрвеня 2026, 19:49

Консульство Польши в Минске приостановило с 1 июня 2026 года запись на прием документов на визу по карте поляка через электронную почту. Владельцев карт поляка призвали самостоятельно бронировать...

заблокировали счет в польском банке

В Польше будут судить украинцев, которые отмывали деньги и переводили их в Россию и Беларусь

MOST
1 чэрвеня 2026, 15:51

Окружная прокуратура в Быдгоще завершила следствие по делу об отмывании денег против семи украинцев. Они выводили средства в Россию и Беларусь. О выводах следствия рассказали в прокуратуре Быдгоща....

заправка под Варшавой

На заправке под Варшавой задержали беларуса. Он приехал туда пьяным

MOST
1 чэрвеня 2026, 09:46

28-летнего беларуса задержали на АЗС под Варшавой, куда он в состоянии алкогольного опьянения приехал заправить автомобиль. Сотрудник заправки позвонил в полицию, но это стало для водителя лишь началом...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты