Панядзелак, 1 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Міліцэйскія медалі, партрэт Лукашэнкі, рытуал шаптухі. Што звязанае з Беларуссю можна купіць на OLX

MOST MOST
27 мая 2022, 13:46
Гісторыі
A A
купіць

Фота: OLX

Міліцэйскія медалі, рытуал ад шаптухі, вялікі партрэт Лукашэнкі, банкноты да дэнамінацыі. MOST расказвае, што дзіўнага беларускага можна купіць на польскім OLX.

Фота: OLX

Кілішак

Прадаецца кілішак для гарэлкі (дыяметр 7 см). Адзначаецца, што яго трэба забіраць самастойна, каб пры перасылкі не пабіўся.

Цана: 15 злотых.

Партрэт Лукашэнкі

Партрэт Аляксандра Лукашэнкі можна купіць з рамкай ці без. Сцвярджаецца, што партрэт арыгінальны — але што гэта значыць, не тлумачыцца.

Цана: 99 злотых.

Беларускі рытуал ад шаптухі

Жанчына прадае магічныя беларускія рытуалы. Яна запэўнівае, што ўсе жанчыны ў яе сям’і былі шаптухамі і магія перадалася ёй.

— Беларуская магія моцная, агрэсіўная і хуткая, — піша жанчына ў аб’яве.

Жанчына прапануе дапамогу ў сітуацыях, калі чалавеку складана. Можа закахаць чалавека і прапануе іншыя практыкі.

Цана не пазначаная.
Фота: OLX

Дзве капейкі

Актуальная аб’ява для Беластока: тут прадаюць манету наміналам у дзве капейкі. Беларуская манета ўзору 2009 года прадаецца за 28 польскіх грошаў.

Цана: 28 грошаў.
Фота: OLX

І яшчэ крыху пра беларускія грошы

Вельмі папулярныя аб’явы на OLX — продаж беларускіх купюр розных узораў і наміналаў. Можна купіць шмат купюр узору 2000 года за 20 злотых. А 70 рублёў (дзвюма купюрамі ўзору 2000 года) прапануюць купіць за 50 злотых. Пяць рублёў, якія цяпер «ходзяць» у Беларусі, можна ўзяць за 15 злотых (за дастаўку трэба даплаціць яшчэ 6 злотых).

Цана: ад 15 да 50 злотых.
Фота: OLX

Медалі беларускай міліцыі

На продаж на OLX выставілі набор медалёў беларускай міліцыі. Сярод іх ёсць «60 год Службе Аховы», «За адзнаку». Аўтар аб’явы сцвярджае, што «медаль «За бездакорную службу» ўручаў персанальна дыктатар» (маецца на ўвазе Лукашэнка).

Цана: 450 злотых.
Фота: OLX

Трактар «Беларус»

Самая магутная і дарагая прапанова — трактар «Беларус» 1978 года. Прадавец гатовы аддаць трактар па запчастках альбо цалкам.

Цана: 5 500 злотых.
Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аллергия на гусеницу

«Вся шея покрылась волдырями». В Польше беларусу пришлось обратиться к врачу из-за маленькой гусеницы — сейчас сезон ее активности

Хрысціна Гараніна
29 мая 2026, 13:08

Константин (имя изменено) оказался в приемном отделении польской больницы после того, как ему на шею упала гусеница. У мужчины появились сильный зуд, волдыри и сыпь, а лечение заняло...

репатриация в Польшу

«Придется грузить офигенных пацанов». Беларус устроился водителем в фирму, которая репатриирует тела поляков

MOST
28 мая 2026, 19:37

«Нашим грузом будут мертвые люди», — вспоминает Григорий (имя изменено) свое собеседование на новую работу. Мужчина устроился в польское ритуальное агентство, которое занимается репатриацией умерших соотечественников в Польшу....

виза в Польшу

Оказался в Польше нелегально, но получил ВНЖ по праву на семейную жизнь. Изучили необычный кейс

MOST
28 мая 2026, 15:38

Когда Янислав переехал в Польшу осенью 2021 года, он старался делать все «по правилам»: языковая школа, официальная работа, ВНЖ. Но спустя несколько лет выяснилось, что в какой-то момент...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты