Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Разбураныя крыжы і гара пяску». У вёсцы ў Гродзенскай вобласці зраўнялі з зямлёй пахаванні жаўнераў Арміі Краёвай

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
4 ліпеня 2022, 23:34
Навіны
A A
магілы

Могілкі да руйнавання і пасля. Фота: Марэк Занеўскі

Магілы жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі ў Гродзенскай вобласці зраўнялі з зямлёй. Пра гэта вечарам 4 ліпеня на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў прадстаўнік Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі.

—  Разбураныя крыжы і гара пяску. Так сёння выглядае магіла жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. Проста зраўнялі з зямлёй. На жаль, акты вандалізму на польскіх мемарыяльных месцах у Беларусі адбываюцца ўсё часцей, — напісаў на сваёй старонцы ў Марэк Занеўскі.

Дэпутат Сейма Польшчы Роберт Тышкевіч таксама пракаментаваў у Facebook сітуацыю: «Варварскі акт дзяржаўнага вандалізму супраць магіл жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі. Гэты агідны ўчынак рэжыму Лукашэнкі павінен сустрэць рашучую рэакцыю польскіх уладаў».

Могілкі жайнераў Арміі Краёвай да руйнавання. Фота: Марэк Занеўскі

У канцы чэрвеня МЗС Польшчы выказала занепакоенасць з нагоды апаганьвання магіл польскіх жаўнераў у Беларусі. «Апаганьванне ў асноўным датычацца Гродзенскай вобласці, дзе знаходзіцца каля 550 месцаў пахавання польскіх салдат, удзельнікаў народных паўстанняў, абаронцаў Гродна. Нядаўна невядомыя знішчылі польскія надмагіллі і помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ёдкавічах», — паведамілі ў МЗС Польшчы.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Павел Мицкевич

«Помощь нуждающимся может стать причиной преследования». Глава польского фонда, который уехал более 20 лет назад, — о приговоре в Беларуси

MOST
28 ліпеня 2026, 15:01

Гродненский областной суд вынес приговор по политическим статьям главе польского фонда Okno na Wschód Павлу Мицкевичу. Он уехал из Беларуси более 20 лет назад. А теперь получил на...

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты