Чацвер, 4 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Інструмент у палітычнай гульні». Выйшаў фільм «Мігранты Лукашэнкі»

MOST MOST
22 жніўня 2022, 11:20
Гісторыі
A A
мігрантаў

Фота: leonid_scheglov / Instagram

Гісторыя пра спецслужбы, падман, гвалт, маніпуляцыю і пра цынічнае выкарыстанне курдаў рэжымам Лукашэнкі. Тэлеканал «Белсат» 21 жніўня выпусціў фільм пра мігрантаў, якія апынуліся закладнікамі на беларуска-польскай мяжы.

Сітуацыя паміж Беларуссю і Еўрасаюзам абвастрылася ў чэрвені 2021 года пасля таго, як Лукашэнка загадаў беларускім памежнікам спыніць ахову мяжы ад мігрантаў. Тысячы людзей накіраваліся ў Еўропу. Праз пяць месяцаў няспынных спробаў прарваць мяжу пачалася дээскалацыя напружанасці.

У фільме прыходзяць да высновы, што міграцыйны крызіс быў уступам да поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Ён быў арганізаваны спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі самастойна — альбо пры дапамозе Федэральнай службы бяспекі Расіі.

Фота: leonid_scheglov / Instagram

У якасці экспертаў у фільме выступілі: былы падпалкоўнік беларускай міліцыі, кіраўнік ініцыятывы BYPOL Аляксандр Азараў, які раскрывае сакрэты аперацыі «Шлюз», што выклікала міграцыйны крызіс; польскі даследнік палітыкі Беларусі і Расіі Марэк Будзіш, які напісаў кнігу «Усё ёсць вайна. Расійская стратэгічная культура»; былы прапаршчык беларускай Памежнай службы Іван Страшкевіч.

Падзеі міграцыйнага крызісу пракаментавалі еўрапейскія чыноўнікі розных узроўняў, ад памежніка да міністра. Сваімі драматычнымі гісторыямі падзяліліся і самі мігранты. Яны прызналіся, што зазналі гвалт з боку беларускіх службаў, і дэталёва распавялі, як сілавікі Лукашэнкі маніпулявалі ды падманвалі іх.

Курд Набіль, лідар кульмінацыйнага нападу на польскую мяжу ў лістападзе 2021 года, тлумачыць, чаму курды зрабіліся мігрантамі.

У фільме выкарыстаныя эксклюзіўныя, раней не апублікаваныя відэаматэрыялы з межаў Беларусі і Еўрасаюза. Аўтары фільма вялі здымкі ў закрытых памежных зонах, цэнтрах для мігрантаў у Польшчы і балтыйскіх краінах. Ёсць відэаматэрыялы і з Беларусі, дзе даводзілася здымаць схаванай камерай.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

Антоні Левош

«Добрыя парадкі ў нас». Як ксёндз-беларус пабудаваў два касцёлы ў Беластоку

MOST
3 чэрвеня 2026, 16:55

У беластоцкіх касцёлах святога Андрэя Баболі ў Старасельцах і Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідах моляцца тысячы каталікоў. Ды мала хто ведае, што іх збудаваў ксёндз, які...

легализация в Польше

«Плана Б ў нас няма». Украінка расказала пра феномен адкладзенага жыцця праз доўгую легалізацыю ў Польшчы мужа-беларуса

MOST
3 чэрвеня 2026, 12:42

Украінка Аліна і беларус Віктар (імёны змененыя) пазнаёміліся анлайн, сустрэліся ў Польшчы, а ажаніліся ў Грузіі. Аднак праз нявызначанасць у легалізацыі Віктара планаваць будучыню маладзёнам складана. Пра жыццё...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты