Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гатовы шукаць кампраміс». Жыхары вуліцы Электрычнай у Беластоку скардзяцца, што іх не спыталі пра новую назву Вольнай Беларусі

MOST MOST
3 кастрычніка 2022, 16:27
Гісторыі
A A
перайменаваць вуліцу

Антываенны мітынг каля беларускага консульства на вуліцы Электрычнай у Беластоку. Фота: Настасся Уткіна.

Беларуская дыяспара вядзе перамовы з жыхарамі вуліцы Электрычнай у Беластоку, якія складаць апеляцыю на рашэнне ўладаў аб наданні вуліцы назвы Вольнай Беларусі.

26 верасня рада горада Беластока прыняла ўхвалу аб перайменаванні часткі вуліцы Электрычнай, на якой месціцца консульства Беларусі, у вуліцу Вольнай Беларусі. На гэтай вуліцы, насупраць консульства, з лета 2020 года рэгулярна адбываюцца пратэсты беларусаў супраць дыктатуры Лукашэнкі і вайны ва Украіне. З заявай аб перайменаванні вуліцы звярталася да гарадской рады фонл Tutaka, беларуская дыяспара і кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Аднак гэтай пастанове супраціўляюцца жыхары вуліцы Электрычнай, якія сцвярджаюць, што гарадскія ўлады не спыталі іх меркавання.

— Нас як грамадзян трохі крыўдзіць тое, што ніхто не спытаўся нашага меркавання, — цытуе аднаго з жыхароў беластоцкая газета «Kurier Poranny».

— Я за вольную Беларусь, але павінны існаваць іншыя спосабы паказаць гэта, чым змена назвы вуліцы, — кажа іншы.

На наступны дзень пасля абвяшчэння рашэння жыхары вуліцы Электрычнай вырашылі збіраць подпісы за адмену рашэння аб перайменаванні.

— Думаю, што падпішуцца амаль сто працэнтаў [жыхароў], — сказаў суразмоўца «Kuriera Porannego».

Ваявода мае права адмяніць рашэнне

Выданне падкрэслівае, што змена назвы не пацягне за сабой грашовых расходаў для жыхароў і фірмаў, якія зарэгістраваныя на ўчастку вуліцы Электрычнай, які прапануецца перайменаваць.

Паводле заканадаўства, жыхары могуць абскардзіць рашэнне ў ваяводскім адміністрацыйным судзе або звярнуцца да ваяводы з заявай аб кантролі над рашэннем гарадской рады. Ваявода мае права адмяніць рашэнне гарадскіх уладаў.

Калі ж пастанова не будзе адмененая, то новыя шыльды з’явяцца на вуліцы праз два тыдні пасля яе афіцыйнай публікацыі.

Што кажуць палякі ў сацсетках

Пастанова аб перайменаванні вуліцы Электрычнай, а таксама пра наданне адной з развязак назвы Вольнай Украіны, сустрэла і неадназначную рэакцыю з боку жыхароў Беластока ў сацсетках.

— Як жыхар Беластока, не пагаджаюся на такую назву ні развязкі, ні вуліцы! Тут Польшча! — піша адзін з карыстальнікаў на афіцыйнай фэйсбук-старонцы горада.

— Гэты сімвалічны жэст патрэбны не толькі нам, але і палякам у Беларусі. Яны выказаліся за вольную Беларусь. Гэты жэст салідарнасці з вольнай Беларуссю патрэбны і нам, і ім, — не пагаджаецца з ім іншая карыстальніца.

Што кажа дыяспара

У нядзелю, 2 кастрычніка, адбылася сустрэча актыву беларускай дыяспары Беластока з прадстаўнікамі таварыства жыхароў вуліцы Электрычнай. Беларусы перадалі ліст падзякі жыхарам за падтрымку і салідарнасць на працягу двух гадоў.

— Наша сустрэча прайшла ў добрай прыязнай атмасферы. Жыхары сапраўды незадаволеныя тым, што ўлады не праводзілі з імі кансультацый адносна змены назвы вуліцы (трэба дадаць, што ўлады не мусяць, але могуць гэта рабіць). Жыхары будуць складаць апеляцыю на рашэнне ўладаў. Са свайго боку мы запэўнілі, што разумеем, з якімі клопатамі сутыкнуцца жыхары пры змене назвы і, калі гаворка ідзе аб фінансах, гатовыя кампенсаваць выдаткі. А ў выпадку, калі гарадскімі ўладамі будзе арганізавана грамадскае абмеркаванне пытання, мы гатовыя прыняць удзел і разам шукаць кампраміс. У кожным выпадку, мы ўдзячныя ўладам горада за знак салідарнасці, якім з’яўляецца назва вуліцы ў гонар Вольнай Беларусі. Упэўненыя, што такой вуліцы абавязкова знойдзецца месца ў Беластоку, — распавялі MOST прадстаўнікі дыяспары.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты