Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як беларус напаўняе беларускую Вікіпедыю артыкуламі пра Беласток

Лена Бурміна Лена Бурміна
9 лістапада 2022, 15:32
Гісторыі
A A
вікіпедыі

Фота: MOST

8 лістапада ў Беластоку прайшла сустрэча з гісторыкам і краязнаўцам Аляксеем Трубкіным, які напаўняе беларускую Вікіпедыю. Ён перакладае на беларускую мову і піша новыя артыкулы пра беларусаў Беластока і падзеі ў рэгіёне, звязаныя з Беларуссю. На сустрэчы Аляксей распавёў пра тое, як прыйшла ідэя гэтым займацца і ці шмат часу сыходзіць на падрыхтоўку артыкула.

Беларус Аляксей Трубкін жыве ў Беластоку больш за 15 гадоў. Ідэя напаўнення беларускай Вікіпедыі прыйшла да яго ў 2014 годзе пасля таго, як ён стварыў карту «беларускіх» месцаў Беластока, на Google Maps. Аляксей адзначыў на карце найбольш значныя кропкі, звязаныя з беларусамі, і яму захацелася расказаць пра гэтыя месцы іншым людзям.

Ствараць асобны сайт здалося Аляксею нерацыянальным, і ён знайшоў больш прыдатны спосаб — пісаць артыкулы ў Вікіпедыі, агульнадаступнай свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі. Матэрыялы Вікіпедыі можна развіваць, напрыклад, дапаўняць ці перакладаць на іншыя мовы.

Аляксей лічыць, што для папулярызацыі гісторыі гэты рэсурс падыходзіць вельмі добра. Нягледзячы на тое, што гэта не навуковы даведнік і памылкі там сустракаюцца, менавіта ў Вікіпедыі ў першую чаргу многія, асабліва маладыя людзі, шукаюць інфармацыю.

Спачатку Аляксей знаходзіў матэрыялы пра Беласток, звязаныя з беларусамі, і перакладаў іх на беларускую мову. Арыгіналы некаторых артыкулаў былі толькі на польскай мове, нейкія — толькі на рускай. Напрыклад, артыкул пра беларускае таварыства «Белавежа» першапачаткова існаваў толькі на польскай мове.

Топ-3 артыкулаў Аляксея Трубкіна

1. Працэс 45-ці. Гэта артыкул пра адзін з найбольш гучных судовых працэсаў над беларускімі дзеячамі ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду.

2. Народны Сход Заходняй Беларусі. Гэта артыкул пра ініцыятыву падчас савецкай акупацыі за далучэнне тэрыторый Заходняй Беларусі да Савецкага Саюза ў 1939 годзе. Першапачаткова гэты артыкул быў толькі на рускай мове.

3. Беластоцкая акруга. Артыкул прысвечаны Беластоку ў часы нямецкай акупацыі. Гэты артыкул быў на многіх мовах, але не на беларускай.

На падрыхтоўку аднаго артыкула Аляксей аддае ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў. Гэта залежыць і ад памеру артыкула, і ад таго, ці будзе гэта пераклад на беларускую мову ўжо існуючага артыкула або стварэнне новага матэрыялу.

У планах у краязнаўцы — знайсці аднадумцаў, якія б дапамаглі перакладаць існуючыя артыкулы Вікіпедыі на беларускую мову, а таксама збіраць інфармацыю і пісаць новыя матэрыялы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты