Нядзеля, 31 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусы ў Беластоку стварылі фрык-тэатр і пакажуць першы монаспектакль

MOST MOST
21 лістапада 2022, 12:22
Гісторыі
A A
фрык-тэатр

Беларускае гістарычнае фэнтэзі пра падзеі паўстання 1863–1864 гадоў, якія перакрыжоўваюцца з сучаснымі падзеямі ў Беларусі, пакажуць у Беластоку. Пастаноўку ладзіць фрык-тэатр «Ex tempore». Каманда, сабраная з беларусаў з розным досведам, толькі пачынае свой творчы шлях за межамі Беларусі. Кіраўнік Васіль Шэры расказаў MOST пра новы тэатр і першыя паказы.

Каманда, як і аўтар тэкстаў, не апублічвае свае імёны, у якім тэатры раней служылі і далейшыя планы. «Ex tempore» не даюць прывязкі да канкрэтнага горада, краіны ці рэгіёна. Гэта і захад бяспекі, і творчая пазіцыя.

Фрык-тэатр — гнуткі сучасны жанр тэатральнага мастацтва, які карыстаецца як напрацоўкамі класічнага тэатра, так і вулічнага. Можа выкарыстоўваць формы перформансу, кабарэ, тэатра абсурду і будаваць з іх нешта нязвыклае.

— Фрык-тэатр — гэта неабмежаванасць формаў і магчымасцяў. Пастмадэрн, і нават замах на мэтамадэрн. Зыходзячы з гэтай канцэпцыі, мы маем магчымасць ставіць імпрэзы, спектаклі, перформансы — што заўгодна, хапіла б досведу, ведаў і мастацкага густу. Гэта могуць быць і класічныя формы, і вулічныя, і камерныя, і сумесь усяго гэтага. А працу нашую ацэніць непасрэдна глядач, — распавядае Васіль.

Фрык-тэатр «Ex tempore» толькі пачынае свой шлях у Польшчы. У іх няма ніякага фінансавання і базы, таму яны адкрытыя да прапаноў.

— Толькі творчы імпэт, натхненне і больш чым дзесяцігадовы бэкграўнд творчасці ў неспрыяльных умовах на Радзіме. Аднак планы ёсць. І Беласток мае да іх непасрэднае дачыненне, як не галосная сталіца беларускасці ў Польшчы. У зімку, калі ўсё складзецца з фінансамі і пляцоўкай, будзе новы спектакль. На пачатак цёплага сезону наш фрык-тэатр плануе некалькі цікавых праектаў, як вулічных, так і сцэнічных. Як самастойных, так і ў супрацы з сябрамі іншых творчых жанраў.

Першы спектакль — у гэтыя выхадныя

Першы монаспектакль фрык-тэатру пад назвай «Сшытак Першы. Помста» будзе паказаны ў Беластоку 25 і 27 лістапада у «Pracownia Teatralna. Justyna Godlewska i Przyjaciele» па адрасе вул. Adama Mickiewicza, 71a. Уваход на першы спектакль за данаты, кажа кіраўнік тэатра. Але пажаданы данат — 30 злотых.

«Сшытак першы. Помста» — першая гатовая частка сборніка. Пяць апавяданняў, створаных цягам 2020-2021 гадоў. Другая частка яшчэ ў працы, і аўтар Васіль Шэры не каментуе яе. Межаў па тэмпах напісання ён не ставіць. Згодна з яго словамі, «ты можаш напісаць толькі тое, што перажыў, адчуў, чым хварэў. І толькі пасля таго, як пракруціш досвед, пачуцці і боль праз рэнтген халоднага аналізу, дасі «адпачыць» будучым тэкстам, і праз натхненне дасі новую форму сваёй рэфлексіі».

 

Тэксты раней не друкаваліся, і пакуль не выкладаліся ў дасяжнасці. Васіль Шэры не плануе публічыць не скончаную літаратурную працу. Выключэнне было зроблена дзеля тэатральнай формы. Аўтар уласнаруч стварыў версію дзеля сцэны.

— Адметнасць і тэкстаў, і пастаноўкі ў тым, што яны і пра беларускую гісторыю і пра сучаснасць. Пра новы погляд на гістарычныя паралелі. Не праз лінзу вядомай гістарычнай постаці, а цераз мадэляванне позірку скрозь постаці гераізаваных шэраговых удзельнікаў гістарычных падзей. Тут пераклікаецца перажытае беларусамі ў апошнія два гады і перажытае нашымі продкамі ў часы Паўстання Каліноўскага 1863-64 гадоў… А менавіта, гвалт, рэпрэсіі, крыўда і боль, незламаны гонар і жаданне помсціць. І пытанне – што далей?..

 

 

 

Тэгі: Інтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аллергия на гусеницу

«Вся шея покрылась волдырями». В Польше беларусу пришлось обратиться к врачу из-за маленькой гусеницы — сейчас сезон ее активности

Хрысціна Гараніна
29 мая 2026, 13:08

Константин (имя изменено) оказался в приемном отделении польской больницы после того, как ему на шею упала гусеница. У мужчины появились сильный зуд, волдыри и сыпь, а лечение заняло...

репатриация в Польшу

«Придется грузить офигенных пацанов». Беларус устроился водителем в фирму, которая репатриирует тела поляков

MOST
28 мая 2026, 19:37

«Нашим грузом будут мертвые люди», — вспоминает Григорий (имя изменено) свое собеседование на новую работу. Мужчина устроился в польское ритуальное агентство, которое занимается репатриацией умерших соотечественников в Польшу....

виза в Польшу

Оказался в Польше нелегально, но получил ВНЖ по праву на семейную жизнь. Изучили необычный кейс

MOST
28 мая 2026, 15:38

Когда Янислав переехал в Польшу осенью 2021 года, он старался делать все «по правилам»: языковая школа, официальная работа, ВНЖ. Но спустя несколько лет выяснилось, что в какой-то момент...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты