Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку адкрыецца беларускі хаб «Новая Зямля»

MOST MOST
1 снежня 2022, 10:07
Гісторыі
A A
беларускі хаб

Фота: хаб «Новая Зямля»

Новы хаб у Беластоку — гэта супольная пляцоўка для прабеларускіх арганізацый, ініцыятыў ды актывістаў.  Місіяй хаба з’яўляюцца развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь або часова пражываюць у Беластоку.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці пляцоўкі стануць адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы. Хаб адкрыецца 3-га снежня. Памяшканне хаба знаходзіцца ў цэнтры горада, непадалёк ад аўтавакзала і чыгуначнага вакзала. Там дзве вялікія залі з добрым рамотам і мэбляй. Плошча хаба каля 120 м2.

— У нас хутчэй за ўсё будуць праходзіць адукацыйныя сустрэчы, нейкія прэзентацыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, дыскусійны клуб. Мы плануем стварыць дэбат-клуб, каб гэта была такая пляцоўка на якой можна было б выказацца і вырашыць нейкія спрэчныя моманты, якія час ад часу ўзнікаюць. Гэта будзе каворкінг, калі людзі могуць прыходзіць і проста карыстацца інтэрнэтам, пляцоўкай. Асноўная мэта – гэта прадставіць пляцоўку для любых беларускіх ініцыятыў, якія захочуць развівацца. Папярэдне мы размаўлялі з Уладзімірам Арловым, ёсць дамова, што магчыма будзе нядзельная гістарычная школка для дзяцей, — распавёў прадстаўнік хабу Зміцер Антончык.

Афіцыйнае адкрыццё хаба «Новая зямля» пройдзе 3-га снежня, а 14:00 па адрасе вул. Вышынскага 6A/ul.Wyszyńskiego 6A.

 

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

опухоль мозга

«Я вижу, как мое лицо начинает прыгать». Беларуске диагностировали в Польше опухоль мозга

MOST
28 ліпеня 2026, 11:52

В начале июля у Инги внезапно стало дергаться лицо. Женщина заподозрила инсульт. Но обследование, проведенное в Польше, где сейчас живет семья, привело к другому диагнозу — опухоль мозга....

пересечь границу

«Документ не подходит». Беларуса с польским гражданством высадили из автобуса прямо на границе, потому что у него был не тот паспорт

MOST
27 ліпеня 2026, 18:16

Водитель автобуса отказался везти беларуса с польским гражданством через границу. Дело в том, что на руках у пассажира был только dowód osobisty — пластиковое удостоверение личности, используемое как...

кредит в Польше

«Посмотрел — доменное имя свободно». У беларусского «Куфара» появился польский тезка

Хрысціна Гараніна
27 ліпеня 2026, 16:41

Дмитрий (имя изменено) запустил в Польше сервис объявлений Kufar.pl. Как и на беларусском «Куфаре», там можно бесплатно размещать информацию о продаже вещей, поиске работы, аренде жилья и услугах....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты