Серада, 3 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Стаяць на мяжы прыйдзецца яшчэ даўжэй. У Шэнгенскай зоне з 2023 года запусцяць новую сістэму кантролю

MOST MOST
2 снежня 2022, 08:12
Гісторыі
A A
новую сістэму кантролю

Фота: ga.bu. / frlickr.com

Час памежнага кантролю ў краінах Шэнгенскай зоны можа павялічыцца ў чатыры разы. Прычына — у мае 2023 года плануюць запусціць сістэму кантролю за ўездам і выездам грамадзян трэціх краін The Entry/Exit System (EES). 

EES — аўтаматызаваная сістэма рэгістрацыі грамадзян дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз і прыязджаюць з кароткатэрміновымі візітамі. Там будуць рэгістраваць тых, хто ўязджае па кароткатэрміновай візе і тых, хто мае права бязвізавага ўезду.

Што зменіцца са з’яўленнем сістэмы

EES павінна эканоміць час, бо аўтаматызуе працэдуру праходжання памежнага кантролю. Са з’яўленнем сістэмы не будзе патрэбы ставіць штамп аб перасячэнні мяжы ў пашпарт.

Сістэма будзе фіксаваць адмовы ва ўездзе і тэрміны перабывання замежнікаў у краінах Еўрасаюза. Яна павінна эфектыўней выяўляць асобаў, якія правялі ў ЕС больш дазволенага часу і тых, хто выкарыстоўвае падробленыя дакументы.

Таксама сістэма збірае і захоўвае персанальныя дадзеныя каб садзейнічаць перадухіленню, выяўленню і раследаванню тэрарыстычных пагрозаў і злачынстваў.

Абяцаюць эканомію часу, але ўсё можа быць наадварот

Генеральный сакратарыят Савета Еўрасаюза падрыхтаваў сбор каментараў па выніках тэставання новай сістэмы. Улады Аўстрыі сцвярджаюць, што час праходжання мяжы пры выкананні працэдур EES павялічыцца ў два разы. Улады Германіі таксама прагназуюць, што час на пераход мяжы значна вырасце.

Палякі лічаць, што час праходжання памежнага кантролю павялічыцца з 30 секунд да двух хвілін. Такую ж думку выказалі ўлады Славеніі, бо звязваюць гэта з тым, што павялічыць колькасць стоек на памежных пунктах фізічна немагчыма. У дадатак да гэтага Еўрасаюз не фінансуе гэтыя працы.

Дзе ўжо гатовыя працаваць па новай сістэме

У Італіі плануюць усталяваць у аэрапортах каля 600 кіёскаў самаабслугоўвання.

Выкарыстоўваць EES пагадзіліся 28 краін: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Ліхтэнштэй, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя і Швейцарыя.

Харватыя, Кіпр і Ірландыя адмовіліся далучацца да сістэмы, хоць і з’яўляюцца членамі Еўрасаюза. Ісландыя, Нарвегія, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн далучыліся да праекту: яны не ўваходзяць у склад Еўрасаюза, але ўваходзяць у Шэнгенскую зону.

Якую інфармацыю будзе збіраць EES

Падчас перасячэння мяжы сістэма будзе збіраць:

  • іфармацыю з дакумента (поўнае імя, дата нараджэння і іншую асабістую іфармацыю);
  • дата і месца ўезда альбо выезду;
  • біяметрычныя дадзеныя (фота і адбіткі пальцаў);
  • іфармацыю аб адмове ўезду, калі такая будзе.

Калі падарожнік адмовіцца фатаграфавацца альбо здымаць адбіткі пальцаў, то яго могуць не прапусціць у краіну, якая карыстаецца EES.

Колькі будуць захоўвацца дадзеныя і хто будзе мець да іх доступ

Дадзеныя будуць захоўвацца тры гады. Калі чалавек не выехаў у патрэбны тэрмін — пяць гадоў. Доступ да інфармацыі і персанальных дадзеных будуць мець нацыянальныя органы ўлады — памежныя, візавыя, іміграцыйныя. Таксама дадзеныя могуць перадаць у Еўрапол.

Каб чалавек мог праверыць, колькі дзён побыту ў яго засталося, будзе працаваць анлайн-сэрвіс.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

подача на польскую визу

Беларуска хотела встать на консульский учет в Польше вместе с сыном. Для этого им пришлось съездить на родину

MOST
1 чэрвеня 2026, 18:22

Тамара (все имена изменены) хотела оформить постоянное проживание за пределами Беларуси и поставить на консульский учет в Польше себя и 15-летнего сына. Раньше все это можно было сделать...

водительские права в Польше

В Польше у иностранцев проблемы с новым сервисом для обмена водительских прав и записи на экзамен по вождению. Выяснили, что делать

MOST
1 чэрвеня 2026, 14:24

В Польше заработал новый портал электронных услуг для водителей и курсантов автошкол — Info-Kierowca.pl. Через него обещали упростить получение водительских прав: онлайн можно подавать заявления, проверять статус документа...

таксист в Польше

«Пришлось торговаться». Беларуска оставила в такси Варшавы документы, а водитель потребовал с нее выкуп

MOST
1 чэрвеня 2026, 12:45

Ольга поехала в Варшаву, чтобы решить вопросы по здоровью. А на обратном пути, в поезде, обнаружила, что пропала папка с документами. Беларуска заподозрила, что оставила ее в такси,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты