Серада, 3 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку адкрылася выстава беларускага мастака Уладзіслава Заленскага

MOST MOST
12 снежня 2022, 12:06
Гісторыі
A A
выстава

У прасторы NIE TEATR адбыўся вернісаж персанальнай выставы графікі і жывапісу маладога беларускага мастака Уладзіслава Заленскага.

Уладзіслаў Заленскі нарадзіўся ў Мінску, цяпер жыве ў Польшчы. Скончыў Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў, але яго аўтарскі стыль вызначаецца сярод іншых стыляў беларускіх мастакоў.

Асаблівасці яго твораў — у экспрэсіі сюррэалістычных вобразаў і каларыту (у жывапісу); абстрактнасці і экспрэсіі ліній і плям (у графіцы). Такім чынам ён адлюстроўвае ўнутраны стан, аналізуе ўнутранае «я» і прапускае праз сябе падзеі, якія адбываюцца вакол.

Яго працы кантрасныя: жывапіс насычаны, выразны, яркі і сюррэалістычны, а графіка — манахромная і абстрактная. Але іх аб’ядноўваюць адыход ад натуралізму, дынаміка, эмацыянальнасць і адлюстраванне свету аўтара праз прызму падзей.

Гэтая выстава ўключае ў сябе 10 твораў, сярод якіх — жывапіс і графіка, створаныя з 2020 па 2022 гады.

Адной з самых яркіх графічных прац з’яўляецца «Дысцыпліна Падпаленых Замкаў» (2022 год). На вернісажы мастак удзяліў ёй асаблівую ўвагу:

— Уявіце сабе, што была некая вёска, дзе жыло шмат людзей са сваімі пачуццямі, сваёй культурай. І вось пасля гэтых падзей, якія нахлынулі на нашу краіну, і не толькі на нашу, гэтая вёска і людзі апынуліся пад заваламі. Але гэта не нейкае гора. Гэта не тое, што выбівае іх з каляіны. Яны працягваюць жыць, ведаючы, што яны трывалыя. Яны ў гэтым існуюць.

«Дысцыпліна Падпаленых Замкаў», 2022 год, папера, туш.

Кожная падзея ў свеце адлюстроўваецца на палотнах мастакоў. Сёння большасць твораў сучаснага мастацтва носіць сацыяльны характар. Людзі, якія займаюцца творчасцю не могуць не рэагаваць на сацыяльна-палітычныя падзеі.

На гэтых палотнах адлюстраваныя метамарфозы, змены ўнутранага света мастака. Ён пераасэнсоўвае рэчаіснасць і сябе, у залежнасці ад бегу падзей вакол. Адсюль і назва выставы – Istotne Przemiany («Істотныя Пераўтварэнні»). Увайшоўшы ў залу, глядач можа ўбачыць цэлую гісторыю, якая разгортваецца перад ім.

Таксама на гэтай выставе можна набыць любы твор і падтрымаць сучаснае беларускае мастацства.

Выстава працягваецца да 8 студзеня 2023 года ў прасторы NIE TEATR (Henryka Sienkiewicza 4) на другім паверсе.

 

Куратар выставы Ганна Маніна.

Тэгі: АртыкулыПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

Антоні Левош

«Добрыя парадкі ў нас». Як ксёндз-беларус пабудаваў два касцёлы ў Беластоку

MOST
3 чэрвеня 2026, 16:55

У беластоцкіх касцёлах святога Андрэя Баболі ў Старасельцах і Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідах моляцца тысячы каталікоў. Ды мала хто ведае, што іх збудаваў ксёндз, які...

легализация в Польше

«Плана Б ў нас няма». Украінка расказала пра феномен адкладзенага жыцця праз доўгую легалізацыю ў Польшчы мужа-беларуса

MOST
3 чэрвеня 2026, 12:42

Украінка Аліна і беларус Віктар (імёны змененыя) пазнаёміліся анлайн, сустрэліся ў Польшчы, а ажаніліся ў Грузіі. Аднак праз нявызначанасць у легалізацыі Віктара планаваць будучыню маладзёнам складана. Пра жыццё...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты