Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Каталік, значыць, «паляк». Праваслаўны — «рускі» ці «беларус»… Ці жывы гэты стэрэатып?

MOST MOST
30 мая 2023, 14:22
Гісторыі
A A
дыскусіі пра падляшша

Фота: Beer&History

Канфесійны складнік Падляшша, праблематыку, якая існуе вакол гэтага, а таксама кім сябе лічаць праваслаўныя ды каталікі Беласточчыны — усё гэта абмеркавалі на чарговай дыскусіі «Свае пра сваЁ» на каворкінгу MediaPortBelarus.

«Свае пра сваё». У Беластоку стартавала серыя дыскусій пра Падляшша

MOST
8 мая 2023, 12:29
дыскусіі пра беларусаў Падляшша

Гістарычны клуб Beer&History ладзіць серыю лекцый-дыскусій пра Беласточчыну. У фокусе: мова, гісторыя, вера і традыцыі рэгіёна. Уваход на сустрэчы вольны,...

Чытаць далейDetails

«Помаленку воны вымірают…» Што будзе з гаворкамі Падляшша?

MOST
15 мая 2023, 10:22
гаворкі падляшша і беласточчыны

Праблему гаворак Беласточчыны абмеркавалі на чарговай дыскусіі «Свае пра сваЁ» на прасторы MostMedia. Тут сустракаюцца карэнныя беларусы Падляшша і беларуская...

Чытаць далейDetails

На дыскусію сабраліся беларусы, якія прыехалі сюды, так бы мовіць, з «мацерыка» ды карэнныя аўтахтонныя беларусы рэгіёну. Тэмай абмеркавання стала — рэлігія Падляшша.

— Праз праваслаўе на Падляшшы ўдалося захаваць беларускую нацыянальную тоеснасць. Праз адчуванне мясцовымі праваслаўнымі сваёй адметнасці ад палякаў, як правіла, каталікоў па веры. Калі тут былі беларусы-каталікі, то яны пераважна паланізаваліся. З-за гэтага пачуццё сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці. Часцяком праваслаўныя да канца не ўсведамляюць сваёй нацыянальнай прыналежнасці, але “іншасць” ад палякаў-каталікоў – так, разумеюць, — адзначыў кіраўнік фундацыі «Тутака» Павел Станкевіч.

Краязнаўца з Глыбоччыны Кастусь Шыталь заўважыў, што ў 1920-х на Сакольшчыне, дзе пераважаюць каталікі, людзі актыўна выпісвалі беларускія каталіцкія выданні. Таксама былі сталыя аўтары, якія па-беларуску апісвалі жыццё Сакольшчыны. Але гэта з-большага рэаліі таго часу — стогадовай даўніны.

Большасць праваслаўных вернікаў на Падляшшы сябе называюць беларусамі, але службы ў храмах вядуцца на царкоўна-славянскай мове. Казанні — па-расійску або па-польску. Прагучала таксама, што адносна праваслаўных на Падляшшы існуе стэрэатып, маўляў, гэта прыхільнікі «рускага свету».

дыскусіі пра падляшша
Фота: Beer&History
дыскусіі пра падляшша
Фота: Beer&History

Акрамя традыцыйна моцных каталіцкай ды праваслаўнай канфесіяў, на Падляшшы захаваліся моцныя асяродкі мусульманскіх вернікаў, а таксама пратэстанты, юдэі, старабрадцы ды іншыя.

— Нажаль, стэрэатып пра тое, што калі ты каталік, то аўтаматычна “паляк”, а калі праваслаўны, то расеец ці беларус, надалей жыве. Вельмі падобная сітуацыя і тут, і ў Беларусі. Разам з тым, многія праваслаўныя на Падляшшы дагэтуль не вызначыліся для сябе, хто яны – палякі, рускія, беларусы ці ўкраінцы. То бок, сітуацыя складаная і рэлігійны фактар не ёсць аўтаматычны нацыянальным маркерам, — рэзюмаваў вядучы дыскусіі Алесь Кіркевіч.

Пра нацыянальную ідэнтычнасць жыхароў Падляшша, дарэчы, і пойдзе гаворка на наступнай дыскусіі «Свае пра сваЁ». Нагадаем, праект арганізаваны для беларусаў з Беларусі і беларусаў Падляшша, каб пазнаваць адно аднога і зразумець сваё месца сярод народаў Еўропы.

Чарговая дыскусія адбудзецца ў аўторак 30 мая а 18:30 у каворкінгу Mostmedia (Sienkiewicza, 44). Анлайн-трансляцыя – на канале гістарычнага клуба Beer&History.

* * *

Праект лекцый-дыскусій «Свае пра сваЁ» для беларускай дыяспары і беларусаў Падляшша ладзіцца сумесна гістарычным клубам Beer&Hictory і фондам Kamunikat.org, пры падтрымцы MostMedia і Радыё Рацыя, дзякуючы датацыі Міністра Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.

Сачыце за абвесткамі чарговых сустрэчаў і онлайн-трансляцыямі на Youtube праз сацыяльныя сеткі гістарычнага клубу Beer&History.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты