Субота, 6 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Вазіла перадачы, катоў і сабак. Па дарозе з Польшчы ў Мазыр прапала грамадзянка Украіны

MOST MOST
26 ліпеня 2023, 16:10
Навіны
A A
граница Польши и Беларуси

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Elena Mozhvilo / Unsplash

Жыхарка ўкраінскага Чарнігава Наталля Захаранка паехала да сястры ў Мазыр праз Польшчу і не адгукаецца. Пра гэта стала вядома «Радыё Свабода».

«З ёй няма сувязі прынамсі з 17 ліпеня. Тэлефоны — беларускі і ўкраінскі — не адказваюць. Да гэтага часу яна рэгулярна ездзіла ў Беларусь праз Польшчу», — паведаміў адзін са знаёмых жанчыны.

Па словах суразмоўцы, да 2021 года Натальля Захаранка рэгулярна ездзіла ў Беларусь.

Вядома таксама, што з 2022 года яна брала па дарозе перадачы, дакументы. Дапамагала перасякаць мяжу іншым людзям — з Украіны праз Польшчу ў Беларусь і назад. У тэматычных чатах перавозак яна пакінула шмат аб’яваў. Людзі актыўна карысталіся яе паслугамі.

Адна з апошніх аб’яваў Натальлі ў адмысловым чаце — пра тое, што 10 ліпеня яна едзе з Чарнігава ў Мазыр праз Луцк, Роўна, Жытомір, польскія гарады і Брэст. Яна прапаноўвала ўзяць пасажыраў, перадачы, пасылкі, дакументы, катоў і сабак. Назад украінка збіралася ехаць 21 ліпеня. І прапала.

Таксама, паводле паведамленняў у чаце, Наталля абяцала забраць пасажыраў з Беларусі ва Украіну, чаго таксама не адбылося.

Сваякі жанчыны, якія жывуць у Чарнігаве, восем дзён не маюць аніякай інфармацыі пра яе месцазнаходжанне.

Родныя жанчыны дапускаюць, што яе маглі затрымаць сілавікі, якіх зацікавілі яе частыя паездкі з Чарнігава ў Мазыр. У Мазырскім ІЧУ і Гомельскім СІЗА на пытанні «Радыё Свабода» пра магчымы арышт украінкі адказваць адмовіліся.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа на заводе в Польше

Половина работников в Польше зарабатывает больше 7907 злотых брутто

MOST
5 чэрвеня 2026, 19:36

Медианная зарплата брутто в Польше составляет 7907,20 злотого. Такие данные обнародовало Главное статистическое управление (GUS) за декабрь 2025 года — на данный момент это наиболее актуальная информация. Медианная...

подача на ВНЖ в Варшаве

Две трети беларусов, работающих в Польше, заключили полноценный трудовой договор

MOST
5 чэрвеня 2026, 12:07

На конец 2025 года 137,8 тыс. беларусов были покрыты в Польше пенсионным страхованием. За год их число выросло почти на 4 тыс., следует из отчета «Иностранцы в польской...

восточная граница Польши

Польша планирует использовать леса и болота для укрепления восточной границы

MOST
5 чэрвеня 2026, 10:00

В Польше ограничивают вырубку леса около границы, а также планируют восстановить болота, чтобы помешать передвижению войск потенциального противника. Использование ландшафта для обороны предусмотрено программой «Щит Восток», сообщает Polskie...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты