Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Больш за 570 тыс. еўра сабралі на падтрымку палітзняволеных

MOST MOST
31 ліпеня 2023, 08:00
Навіны
A A
анлайн-марафон

Больш за 570 тыс. еўра было сабрана на падтрымку палітзняволеных падчас і пасля анлайн-марафону «Нам не ўсё адно». Падчас марафону дапамогу палітвязням аказала больш за 9 тыс. чалавек. Самы буйны данат склаў 10 тыс. еўра.

Удзельнікам марафону падзякавала лідэрка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. «Я не магу не сказаць словы падзякі кожнаму, хто далучыўся да гэтага марафону. Калі я бачыла, як хутка бягуць данаты, то за кожным данатам я бачыла і адчувала чалавека, яго добрае, неабыякавае сэрца. Ведайце, нам ёсць чым ганарыцца — ганарыцца адно адным. Дзякуй вам вялікі», — сказала яна ў відэазвароце.

Нагадаем, больш за 20 незалежных медыяў аб’ядналіся ў 12-гадзінным анлайн-марафоне 29 ліпеня, каб сабраць сродкі на падтрымку беларускіх палітвязняў. Трансляцыя вялася адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. Збор сродкаў ажыццяўляўся таксама і на наступны дзень.

З ініцыятывай выступіла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай. У арганізацыі і правядзенні марафону ўдзельнічала больш за 20 незалежных медыяў, сярод якіх Белсат TV, Еўрарадыё, Зеркало, Звычайны ранак, Радыё Свабода, Радыё Ўнэт, Страна для жизни, а таксама Беларускі расследавальніцкі цэнтр, Брестская газета, Маланка Медиа, Медыязона, Наша Ніва, Радыё Рацыя, Салідарнасць, BPN/Pozirk, Hrodna.life, Kyky.org, Nexta, Reform.by, Tribuna.com і многія іншыя.

Данаты будуць размеркаваныя паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным. Кантраляваць размеркаванне сабраных грошай будзе спецыяльна створаная назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя-арганізатараў марафону.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа на заводе в Польше

Половина работников в Польше зарабатывает больше 7907 злотых брутто

MOST
5 чэрвеня 2026, 19:36

Медианная зарплата брутто в Польше составляет 7907,20 злотого. Такие данные обнародовало Главное статистическое управление (GUS) за декабрь 2025 года — на данный момент это наиболее актуальная информация. Медианная...

подача на ВНЖ в Варшаве

Две трети беларусов, работающих в Польше, заключили полноценный трудовой договор

MOST
5 чэрвеня 2026, 12:07

На конец 2025 года 137,8 тыс. беларусов были покрыты в Польше пенсионным страхованием. За год их число выросло почти на 4 тыс., следует из отчета «Иностранцы в польской...

восточная граница Польши

Польша планирует использовать леса и болота для укрепления восточной границы

MOST
5 чэрвеня 2026, 10:00

В Польше ограничивают вырубку леса около границы, а также планируют восстановить болота, чтобы помешать передвижению войск потенциального противника. Использование ландшафта для обороны предусмотрено программой «Щит Восток», сообщает Polskie...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты