Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Каму мы патрэбныя, калі не сабе». Беларуская дыяспара ў Беластоку заклікае на Марш салідарнасці

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
31 ліпеня 2023, 15:02
Навіны
A A
Марш салідарносці

Марш салідарносці ў 2022 годзе. Фота: MOST

Беларуская дыяспара Беластока запрашае прыняць удзел у маршы салідарнасці з нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Ён пройдзе 6 жніўня па цэнтры Беластока.

У акцыі запрашаюць паўдзельнічаць усіх ахвотных. Мерапрыемства адбудзецца з нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія беларускія «ўлады» сфальсіфікавалі, а пасля пачаліся буйныя палітычныя рэпрэсіі супраць беларусаў.

Марш пачнецца ў 16:00 6 жніўня ад помніка Пілсудскаму на плошчы Касцюшкі. Скончыцца акцыяй ля консульства Беларусі.

Арганізатары лічаць, што на марш годнасці трэба ісці, каб паказаць усяму свету і беларусам унутры краіны, што старонка не перагорнутая і барацьба супраць дыктатуры Лукашэнкі працягваецца. У маршы заклікаюць паўдзельнічаць усіх ахвотных, апранацца ў адзенне колераў нацыянальнага сцяга, вышыванкі і цішоткі.

«Дзень 9 жніўня 2020 года падзяліў жыццё беларусаў на перад і пасля. Так, як раней, ужо не можа быць і не будзе. Немагчыма забыцца на гвалт, забойствы, катаванні, рэпрэсіі, тысячы палітвязняў, але таксама немагчыма забыцца на мацнейшы народны ўздым, дваровыя канцэрты, узаемадапамогу і салідарнасць.

Тры гады, якія мінулі з дня выбараў, навучылі нас шмат чаму, і адзін з галоўных урокаў можна акрэсліць радком са знакамітай песні Nizkiz: “Каму мы патрэбныя, калі не сабе”. Наша краіна — наша справа, яе свабода — наша задача, памятаць усё, рабіць што можна і імкнуцца да справядлівасці — наш абавязак», — гаворыцца ў закліку дыяспары.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа на заводе в Польше

Половина работников в Польше зарабатывает больше 7907 злотых брутто

MOST
5 чэрвеня 2026, 19:36

Медианная зарплата брутто в Польше составляет 7907,20 злотого. Такие данные обнародовало Главное статистическое управление (GUS) за декабрь 2025 года — на данный момент это наиболее актуальная информация. Медианная...

подача на ВНЖ в Варшаве

Две трети беларусов, работающих в Польше, заключили полноценный трудовой договор

MOST
5 чэрвеня 2026, 12:07

На конец 2025 года 137,8 тыс. беларусов были покрыты в Польше пенсионным страхованием. За год их число выросло почти на 4 тыс., следует из отчета «Иностранцы в польской...

восточная граница Польши

Польша планирует использовать леса и болота для укрепления восточной границы

MOST
5 чэрвеня 2026, 10:00

В Польше ограничивают вырубку леса около границы, а также планируют восстановить болота, чтобы помешать передвижению войск потенциального противника. Использование ландшафта для обороны предусмотрено программой «Щит Восток», сообщает Polskie...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты