Панядзелак, 1 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Пратэсты, турма і касцёл. Прафесар Латышонак пра польскую «Салідарнасць» і тое, як сядзеў у турме

MOST MOST
11 жніўня 2023, 15:11
Гісторыі
A A
Алег Латышонак

Алег Латышонак. Фота: MOST

Алег Латышонак — прафесар, вядомы ў Польшчы гісторык і прадстаўнік беларускай меншасці ў Беластоку. У 2008 годзе ён стаў кавалерам Ордэна адраджэння Польшчы, а ў 2023 годзе атрымаў з рук прэзідэнта Анджэя Дуды медаль Стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы. У 1980-я гады ў часы «Салідарнасці» Латышонак быў палітвязнем, ён правёў 8 месяцаў у турме за распаўсюд пратэстнага бюлетэня. Блогерка Аляксандра Ханевіч пагаварыла з прафесарам пра польскую рэвалюцыю і барацьбу. 

Прафесар Латышонак кажа, што нельга параўноўваць польскую рэвалюцыю часоў «Салідарнасці» і рэвалюцыю ў Беларусі ў 2020 годзе.

— Немагчыма рабіць параўнанне з Беларуссю, паколькі ў 1980 годзе ў Польчшы выбухнула «Салідарнасць» — аграмадныя страйкі працаўнікоў вялікіх заводаў. Страйкі былі такія вялікія, што ўлада пайшла на кампраміс з рабочымі. Тады дазволілі стварыць незалежны праўсаюз «Салідарнасць», пачалося двоеўладдзе. Улада зразумела, што «Салідарнасць» многа хоча, тым больш таварышчы з Масквы ціснулі, каб у Польчшы скончылі з гэтай свабодай. 13 снежня 1981 года было ўведзенае ваеннае становішча, якое дзейнічала па 22 ліпеня 1983 года.

Былі забароненыя незалежны прафсаюз «Салідарнасць», забастоўкі і акцыі пратэсту. Ваеннае становішча суправаджалася грамадскім супрацьстаяннем і рэпрэсіямі, падчас якіх дзясяткі людзей загінулі, да 10 тыс. былі інтэрнаваныя або арыштаваныя. Алег Латышонак трапіў ў турму за распаўсюд нелегальнага бюлетэня прафсаюза «Салідарнасць» у Беластоке.

— Стралялі ў Кракаве і Любліне, дзе рабочыя драліся з міліцыяй. У Беларусі гэта былі асобныя выпадкі, не было такога, каб залпам стралялі. Што тычыцца затрыманняў, то ў Польчшы ў асноўным за справу бралі, у Беларусі амаль ні за што.  Я сядзеў 8 месяцаў. Сядзеў за канкрэтную справу — за распаўсюд бюлетэня, сааўтарства артыкулаў і прыналежнасць да нелегальнай арганізацыі. Людзі зразумелі, што на вуліцы не выйграюць, бо другі бок мае зброю,  і трэба было ўходзіць у падполле. Гэтае падполле дзейнічала ўсе 80-я гады.

Важную ролю ў прадухіленні эскалацыі канфлікту з абодвух бакоў у Польшчы адыграла каталіцкая царква.

Як Алег Латышонак сядзеў у турме і як скончыўся польскі пратэст, глядзіце ў відэа:

 

 

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аллергия на гусеницу

«Вся шея покрылась волдырями». В Польше беларусу пришлось обратиться к врачу из-за маленькой гусеницы — сейчас сезон ее активности

Хрысціна Гараніна
29 мая 2026, 13:08

Константин (имя изменено) оказался в приемном отделении польской больницы после того, как ему на шею упала гусеница. У мужчины появились сильный зуд, волдыри и сыпь, а лечение заняло...

репатриация в Польшу

«Придется грузить офигенных пацанов». Беларус устроился водителем в фирму, которая репатриирует тела поляков

MOST
28 мая 2026, 19:37

«Нашим грузом будут мертвые люди», — вспоминает Григорий (имя изменено) свое собеседование на новую работу. Мужчина устроился в польское ритуальное агентство, которое занимается репатриацией умерших соотечественников в Польшу....

виза в Польшу

Оказался в Польше нелегально, но получил ВНЖ по праву на семейную жизнь. Изучили необычный кейс

MOST
28 мая 2026, 15:38

Когда Янислав переехал в Польшу осенью 2021 года, он старался делать все «по правилам»: языковая школа, официальная работа, ВНЖ. Но спустя несколько лет выяснилось, что в какой-то момент...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты