Серада, 3 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На мяжы ў фермера, які вяртаўся ў Беларусь з Польшчы, шукалі тэлефон. Яго канфіскавалі яшчэ ў траўні

MOST MOST
17 жніўня 2023, 10:24
Навіны
A A
Уладзімір Казека

Уладзімір Казека. Крыніца: Ганцавіцкі час

Фермер з Драгічына Уладзімір Казека вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. На мяжы яго затрымалі для асабістай праверкі і папрасілі паказаць тэлефон. Аднак яго ў фермера не было. Пра здарэнне расказвае «Берасцейская вясна».

Сяржант адразу запатрабаваў у Казекі тэлефон. Фермер сказаў, што тэлефона ў яго няма. Той здзівіўся і не паверыў, выклікаў старэйшага па званні, які сказаў, што мужчына сядзе на 15 сутак, калі ў яго знойдуць тэлефон. Уладзімір сказаў: «Шукайце».

Абшукаўшы і не знайшоўшы тэлефона, здзіўленыя работнікі выклікалі падпалкоўніка. Той адразу запатрабаваў выдаць тэлефон «па-добраму», каб не было непрыемнасцяў. Але Уладзімір Казека спакойна адказаў: «Няма. Я іх не накупляюся. У мяне яшчэ ў траўні тэлефон быў канфіскаваны». Праз хвілін 40 фермера адпусцілі.

«Берасцейская вясна» нагадвае, што ў траўні, калі Казека таксама вяртаўся з Польшчы, яго затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкія каналы» ў тэлефоне. Тады яго праз суд пакаралі тройчы арыштам на розныя тэрміны. За час адсідак (43 дні запар) загінуў ураджай і зніклі 30 вулляў пчол. Фермер застаўся з доўгам у 10 тыс. долараў.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Лечение

Собираете в Польше деньги на лечение или поддержку? Возможно, с них придется заплатить подоходный налог

MOST
3 чэрвеня 2026, 14:57

Пожертвования анонимных благотворителей не считаются даром и, следовательно, должны облагаться подоходным налогом. Такую позицию польской налоговой администрации приводит издание Rzeczpospolita. Этот подход может затрагивать и многих беларусов, которые,...

злотые

Минимальная зарплата в Польше в 2027 году может достичь 5 тысяч злотых

MOST
3 чэрвеня 2026, 09:41

В Польше обсуждают размер минимальной зарплаты на 2027 год. Министерство семьи, труда и социальной политики предлагает установить минималку в размере 4986 злотых, а минимальную почасовую оплату — 32,6...

велосипедная карта в Польше

В Польше с 3 июня дети до 16 лет смогут ездить на велосипеде и электросамокате только в шлеме

MOST
2 чэрвеня 2026, 20:52

С 3 июня дети до 16 лет в Польше обязаны будут носить шлем при езде на велосипеде, электросамокате, а также так называемых UTO — устройствах персонального транспорта. К...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты