Нядзеля, 31 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Дзіўны гэты свет». Як хлопец са Шчучыншчыны стаў вядомым на ўсю Польшчу рок-выканаўцам

MOST MOST
17 студзеня 2024, 11:14
Навіны
A A
Чеслав Немен

Чэслаў Немэн. 1975 год. Фота Гражына Рутоўска, Narodowe Archiwum Cyfrowe.

Дваццаць гадоў таму, 17 студзеня 2004 года, у Варшаве памёр Чэслаў Немэн, адзін з самых папулярных польскіх рок-выканаўцаў другой паловы ХХ стагоддзя. Ён паходзіў з вёскі Старыя Васілішкі, што ў Шчучынскім раёне. Творчасць Немэна ведаюць у Польшчы і шануюць на радзіме.

Сапраўднае прозвішча Чэслава — Выдрыцкі. Ён нарадзіўся 16 лютага 1939 года, у год пачатку Другой сусветнай вайны. Ягоны бацька, Антоні, быў вельмі здольным рамеснікам — умеў і боты пашыць, і фартэпіяна наладзіць. З ганка яго роднай хаты было відаць неагатычны касцёл святых Пятра і Паўла, асвечаны ў 1903 годзе. Ва ўзросце дзевяці гадоў, яшчэ пры Сталіне, Чэслаў пачаў спяваць у касцельным хоры.

Выдрыцкія былі палякамі, хоць і жылі на Гродзеншчыне ад дзеда-прадзеда. Чэслаў казаў, што ён у дзяцінстве і юнацтве натхняўся беларускай прыродай і беларускай народнай культурай. У 1953-1954 гадах вучыўся па класе фартэпіяна ў педагагічным вучылішчы ў Гродне, але быў адлічаны за пропускі. Вярнуўся ў Васілішкі, у вольны ад працы час граў на арганах у касцёле.

У 1957 годзе Выдрыцкія выкарысталі апошнюю магчымасць, каб запісацца на выезд у Польшчу. Бацька доўга вагаўся, але ўсё ж вырашыў — каб сын не жыў у Савецкім Саюзе і не служыў у Чырвонай арміі. 25 мая 1958 года сям’я пакінула Старыя Васілішкі і перабралася ў Гданьск.

«Прыйшоў ужо час знішчыць у сабе нянавісць»

Чэслаў Выдрыцкі зарабляў рознымі выпадковымі працамі — то разгружаў тавары ў порце, то рабіў шыльды для надмагільных помнікаў. Працягнуў вучыцца музыцы і стаў выступаць на сцэне. Стаў вядомым пасля фестывалю ў Аполі ў 1967 годзе, на якім заспяваў песню Dziwny jest ten świat («Дзіўны гэты свет»).

— Але добрых людзей больш, і я моцна веру ў тое, што гэты свет не загіне дзякуючы ім, — спяваў Немэн у гэтай песні.

Dziwny jest ten świat адразу стала гімнам моладзі, першай польскай «песняй пратэсту». Немэн не спяваў адкрыта пра палітыку, але казаў у песні, што «прыйшоў ужо час знішчыць у сабе нянавісць». Гэты «маніфест веры ў людзей», як называў сваю песню творца, застаўся самым вядомым ягоным хітом.

Свой псеўданім музыка ўзяў з радзімы, па назве ракі, на якой стаіць Гродна. У 1970-я ён некалькі разоў выступаў у СССР, у Гродне першыя шэрагі ў зале прызначаў для былых аднавяскоўцаў. Знаходзіў час і на тое, каб заехаць у Старыя Васілішкі — аднойчы ўзяў у Маскве таксоўку, каб на некалькі гадзін заехаць у родную вёску.

У апошнія гады жыцця спявак змагаўся з анкалогіяй. 17 студзеня 2004 года ён памёр у Варшаве, пахаваны на Старых Павонзках. У момант пачатку пахавання большасць польскіх радыёстанцый уключылі Dziwny jest ten świat.

У роднай хаце Немэна ў Старых Васілішках, якую сельсавет думаў ужо зносіць, у 2011 годзе зрабілі музей. У 2019 годзе ў Гродне была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар музыкі, якую адкрывалі маршалак польскага Сената Станіслаў Карчэўскі і старшыня беларускага Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Дом-музей Чэслава Немэна
Дом-музей Чэслава Немэна. Фота: Радыё Свабода

Падрыхтаваў Ян Рамэйка

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

Быстрее всего — в Кракове, дольше — в Катовице и Ополе. Сколько ждут ВНЖ в разных воеводствах Польши?

MOST
29 мая 2026, 19:04

Быстрее всего решения по ВНЖ принимают в Малопольском воеводстве Польши. Это следует из статистики, которую приводит ресурс Setli.pl, посвященный легализации. Он ссылается на данные Управления по делам иностранцев за...

машины из Италии

Беларуса попросили привезти машину из Италии. На выезде из Польши выяснилось, что она числится в угоне

MOST
29 мая 2026, 17:11

В Гжехотках, на границе Польши и Калининградской области России, пограничники не пропустили автомобиль, за рулем которого был беларус. Оказалось, машина стоимостью около 170 тыс. злотых была угнана в...

Восіп Любіч

У Варшаве пакажуць рэдкі малюнак беларускага прадстаўніка Парыжскай школы, выкуплены ў Ізраілі

MOST
29 мая 2026, 14:28

Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі малюнак яркага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва Восіпа Любіча, які быў родам з Гродна. Яго пакажуць у Варшаве. Малюнак «Рабочыя» датуецца 1920-мі...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты