Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Ціханоўская разам з прэзідэнтамі Літвы і Польшчы ўшанавала памяць герояў паўстання 1863–1864 гадоў

MOST MOST
22 студзеня 2024, 09:43
Навіны
A A
паўстанне 1863

Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам падчас мерапрыемстваў, прысвечаных паўстанню 1863-1864

Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і амбасадарам Украіны ў Літве Пятром Бештам ушанавалі памяць герояў, што бралі ўдзел у паўстанні 1863–1864. Мемарыяльныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны рэвалюцыйных падзеяў, адбыліся ў Вільні.

Як паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай, спачатку ў Кафедральным саборы зладзілі святую Імшу, а пасля ўрачыстая цырымонія прайшла на могілках Росы, дзе пахаваныя выбітныя дзеячы вызваленчага руху — Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі.

— Тыраны могуць знішчыць помнікі, перапісаць падручнікі, закатаваць людзей у турмах, але ім ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух. Гэты дух сёння жыве ў мільёнах беларусаў. У тых, хто выходзіў на вуліцы ў 2020-м. У нашых бясстрашных ваярах, якія абараняюць Украіну. У нашых нязломных палітвязнях, якія праходзяць праз здзекі ў лукашэнкаўскіх турмах. Ён жыве ў нашых партызанах. У сумленных выкладчыках і музыках. Мастаках і актывістах. Гэты дух жыве ва ўсіх нашых свабодалюбівых народах. І наш абавязак — давесці да канца справу, распачатую паўстанцамі. Я веру, што гэтым разам у нас усё атрымаецца. Тыранія пацярпіць паразу, — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

работа на заводе в Польше

Половина работников в Польше зарабатывает больше 7907 злотых брутто

MOST
5 чэрвеня 2026, 19:36

Медианная зарплата брутто в Польше составляет 7907,20 злотого. Такие данные обнародовало Главное статистическое управление (GUS) за декабрь 2025 года — на данный момент это наиболее актуальная информация. Медианная...

подача на ВНЖ в Варшаве

Две трети беларусов, работающих в Польше, заключили полноценный трудовой договор

MOST
5 чэрвеня 2026, 12:07

На конец 2025 года 137,8 тыс. беларусов были покрыты в Польше пенсионным страхованием. За год их число выросло почти на 4 тыс., следует из отчета «Иностранцы в польской...

восточная граница Польши

Польша планирует использовать леса и болота для укрепления восточной границы

MOST
5 чэрвеня 2026, 10:00

В Польше ограничивают вырубку леса около границы, а также планируют восстановить болота, чтобы помешать передвижению войск потенциального противника. Использование ландшафта для обороны предусмотрено программой «Щит Восток», сообщает Polskie...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты