Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На Падляшшы збіраюць подпісы за рэферэндум аб абароне Белавежскай пушчы

MOST MOST
14 сакавіка 2024, 10:52
Навіны
A A
референдум о Беловежской пуще

Фота: Marta Chmielińska / Gazeta Współczesna

Жыхары польскай Гайнаўкі — аднаго з цэнтраў беларускай нацыянальнай меншасці, размешчанага ля Белавежскай пушчы — пачалі збіраць подпісы за правядзенне рэферэндуму адносна лёсу пушчы. Гэтым яны хочуць супрацьстаяць комплексу мер, распрацаваных урадам для абароны запаведніка.

У лютым у Сенаце прадставілі комплекс мер аб абароне Белавежскай пушчы. Прапанаваны закон узмацняе кантроль за дзейнасцю людзей на тэрыторыі амаль 60 тыс. га.  Сярод іншых мер, накіраваных на ахову запаведніка, дакумент прадугледжвае ліквідацыю трох лясніцтваў: у Белавежы, Гайнаўцы і Броўску — і забарону на вядзенне лясной гаспадаркі і палявання на гэтых тэрыторыях.

У Падляскім ваяводстве выступілі супраць такіх захадаў. Людзі, занятыя ў лясной гаспадарцы, баяцца не толькі страціць крыніцу даходу, але і пазбавіцца службовага жылля. Яшчэ ў лютым жыхары выйшлі на пратэст супраць прапанаваных мер, а таксама ініцыявалі правядзенне мясцовага рэферэндуму. Для яго арганізацыі трэба сабраць не менш за 3500 подпісаў.

Як паведамляе газета Współczesna, за адзін дзень, 13 сакавіка, арганізатарам удалося сабраць 2503 подпісы жыхароў рэгіёну. Яны накіраваныя ў канцылярыю прэзідэнта Анджэя Дуды.

Рэферэндум падтрымліваюць улады ваяводства, у тым ліку маршалак Артур Касіцкі.

— Не ўяўляю сабе, каб нехта па-за нашым рэгіёнам мог вырашаць, як развівацца пушчы, — сказаў ён.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Павел Мицкевич

«Помощь нуждающимся может стать причиной преследования». Глава польского фонда, который уехал более 20 лет назад, — о приговоре в Беларуси

MOST
28 ліпеня 2026, 15:01

Гродненский областной суд вынес приговор по политическим статьям главе польского фонда Okno na Wschód Павлу Мицкевичу. Он уехал из Беларуси более 20 лет назад. А теперь получил на...

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты