Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«У Польшчы гэта ўклад у дыскусію. У Беларусі можаш трапіць у турму». У метро Варшавы з’явіліся надпісы пра Беларусь

MOST MOST
21 сакавіка 2024, 09:48
Навіны
A A
в метро Варшавы

Электронныя выявы ў Варшаве. Фота: ЦБС

У метро Варшавы на вялікіх рэкламных экранах з’явіліся электронныя выявы пра сітуацыю ў Беларусі. На іх напісана, як простыя для кожнага паляка справы могуць апынуцца палітычным пераследам у Беларусі.

«Пакінуў каментар на Фэйсбуку? У Польшчы твой каментар — гэта ўклад у дыскусію. У Беларусі можаш трапіць у турму», — сцвярджаецца на адным з іх.

«У Польшчы твае дабрачынныя ахвяраванні — гэта дапамога тым, хто ў іх мае патрэбу. У Беларусі гэта падстава завесці справу», — інфармуе іншы. Тут жа расказваецца пра Андрэя Савінскага, асуджанага на пяць гадоў знаволення за данат у 50 долараў.

в метро Варшавы
Электронныя выявы ў Варшаве. Фота: ЦБС

«Вывучэнне замежнай мовы ў Польшчы — гэта тваё развіццё. У Беларусі закрылі 10 школ і курсаў польскай мовы», — паведамляе трэці.

в метро Варшавы
Электронныя выявы ў Варшаве. Фота: ЦБС

Таксама палякам нагадалі пра лёс журналіста Анджэя Пачобута, які быў голасам палякаў у Беларусі.

Такім чынам улады польскай сталіцы выказалі салідарнасць з беларускім народам і нагадалі жыхарам горада пра рэпрэсіі ў Беларусі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

смерть польского солдата

СМИ: Следствие установило убийцу польского солдата, погибшего после атаки на границе. Он может скрываться в Беларуси

MOST
9 чэрвеня 2026, 09:00

Польские следователи смогли установить личность мигранта, который в мае 2024 года смертельно ранил военнослужащего Матеуша Ситека через забор на польско-беларусской границе. Подозреваемый скрывается в Беларуси, сообщает RMF FM...

образование в Польше

В пяти отраслях польской экономики доля иностранных работников составляет не менее 10%

MOST
8 чэрвеня 2026, 20:06

Доля иммигрантов среди задействованных в Польше работников составляла в 2024 году в среднем 7,4%, следует из опубликованного отчета «Миграция в Польше», подготовленного компанией Deloitte совместно с Институтом общественных...

беларусские айтишники в Польше

В Польше поставили на паузу проект о дефицитных профессиях, по которым иностранцам хотели быстрее давать визы и разрешения на работу

MOST
8 чэрвеня 2026, 12:25

Министерство семьи, труда и социальной политики Польши приостановило работу над проектом, который должен был облегчить привлечение работников-иностранцев в отрасли, испытывающие нехватку кадров. По данным издания Dziennik Gazeta Prawna,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты