Аўторак, 2 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Ціханоўская заклікала Польшчу змякчыць умовы правозу тавараў праз мяжу

MOST MOST
11 ліпеня 2024, 11:03
Навіны
A A
правоз тавараў праз мяжу

Святлана Ціханоўская і Радаслаў Сікорскі. Фота: Аб’яднаны Пераходны Кабінет

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала Польшчу змякчыць умовы правозу тавараў праз мяжу і выдаваць беларусам польскія візы. Гэтыя тэмы яна абмеркавала на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас публічнага форуму НАТА ў Вашынгтоне.

На сустрэчы ішла размова пра абмежаванні, з якімі сутыкнуліся беларусы ў апошнія некалькі дзён, у прыватнасці пры правозе рэчаў і тавараў для асабістага карыстання. Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асоб.

Таксама Ціханоўская абмеркавала з польскім міністрам сітуацыю на мяжы. Сікорскі распавёў, што сур’ёзна разглядаецца закрыццё мяжы для грузаперавозак. Дэмакратычная лідарка адзначыла, што важна захаваць пасажырскі рух праз мяжу.

Таксама Святлана Ціханоўская заклікала працягваць выдаваць беларусам польскія візы — як гуманітарныя, так і іншыя.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыМяжаСанкцыі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карта поляка

Консульство Польши в Минске приостановило запись на визу по карте поляка через электронную почту

MOST
1 чэрвеня 2026, 19:49

Консульство Польши в Минске приостановило с 1 июня 2026 года запись на прием документов на визу по карте поляка через электронную почту. Владельцев карт поляка призвали самостоятельно бронировать...

заблокировали счет в польском банке

В Польше будут судить украинцев, которые отмывали деньги и переводили их в Россию и Беларусь

MOST
1 чэрвеня 2026, 15:51

Окружная прокуратура в Быдгоще завершила следствие по делу об отмывании денег против семи украинцев. Они выводили средства в Россию и Беларусь. О выводах следствия рассказали в прокуратуре Быдгоща....

заправка под Варшавой

На заправке под Варшавой задержали беларуса. Он приехал туда пьяным

MOST
1 чэрвеня 2026, 09:46

28-летнего беларуса задержали на АЗС под Варшавой, куда он в состоянии алкогольного опьянения приехал заправить автомобиль. Сотрудник заправки позвонил в полицию, но это стало для водителя лишь началом...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты