Нядзеля, 31 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы прайшлі калонай на Маршы незалежнасці ў Варшаве

MOST MOST
12 лістапада 2024, 09:00
Навіны
A A
беларусы в Варшаве

Беларуская калона на Маршы незалежнасці. Фота: РУХ, Młode Kresy

Беларусы ўвайшлі ў склад адной з калон, якія прынялі ўдзел у Маршы незалежнасці ў Варшаве. Традыцыйнае мерапрыемства, якое арганізуюць нацыяналісты, адбылося 11 лістапада.

Усяго ў шэсці па польскай сталіцы ў Дзень незалежнасці прынялі ўдзел каля 90 тыс. чалавек. Беларусы прайшлі ў  складзе «Міжморскай калоны», у якой аб’ядналіся таксама палякі, украінцы, літоўцы, латышы, эстонцы і іншыя. Арганізатарамі калоны выступілі беларускія нацыяналісты з РУХу і польская арганізацыя Młode Kresy.

Да маршу быў падрыхтаваны банер з цэнтральным лозунгам на лацінцы «Intermarium — Naša moc u adzinstvie!»

Intermarium — гэта ідэя палітычнага і ваеннага саюза краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія імкнуцца да незалежнасці ад уплыву Расіі і Захаду.

Калона выкарыстоўвала лозунгі «Жыве Беларусь», «Niech żyje Polska» («Жыве Польшча»), «Інтэрмарыюм — моц і бяспека», «Mińsk-Warszawa — wspólna sprawa» («Мінск-Варшава — агульная справа»), «Слава Палку Каліноўскага».

— Стаўленне да нашай «Міжморскай калоны» было ветлівым і прыязным. Шмат палякаў падыходзіла выказаць сваю падзяку і падтрымку, а таксама зрабіць фотаздымкі на фоне нашага банера. Нам было прыемна разам з палякамі адзначыць іх галоўнае свята. Не трэба забываць, што за незалежнасць Польшчы змагалася нямала беларусаў. Таксама сваім удзелам мы жадалі падзякаваць польскай дзяржаве за прыхільнае стаўленне да нашых суайчыннікаў. Нагадаць польскаму народу, што беларусы супраць крывавых неасавецкіх рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна. Ну і канешне выказаць нашую міжморскую пазіцыю, што сапраўдная моц і надзейная бяспека нашых краін будзе магчыма толькі ў будучым палітычным партнёрстве і сяброўстве, — адзначылі ў РУХу.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыВаршава

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

Быстрее всего — в Кракове, дольше — в Катовице и Ополе. Сколько ждут ВНЖ в разных воеводствах Польши?

MOST
29 мая 2026, 19:04

Быстрее всего решения по ВНЖ принимают в Малопольском воеводстве Польши. Это следует из статистики, которую приводит ресурс Setli.pl, посвященный легализации. Он ссылается на данные Управления по делам иностранцев за...

машины из Италии

Беларуса попросили привезти машину из Италии. На выезде из Польши выяснилось, что она числится в угоне

MOST
29 мая 2026, 17:11

В Гжехотках, на границе Польши и Калининградской области России, пограничники не пропустили автомобиль, за рулем которого был беларус. Оказалось, машина стоимостью около 170 тыс. злотых была угнана в...

Восіп Любіч

У Варшаве пакажуць рэдкі малюнак беларускага прадстаўніка Парыжскай школы, выкуплены ў Ізраілі

MOST
29 мая 2026, 14:28

Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі малюнак яркага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва Восіпа Любіча, які быў родам з Гродна. Яго пакажуць у Варшаве. Малюнак «Рабочыя» датуецца 1920-мі...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты