Чацвер, 4 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Біскупы вызначылі святара, які будзе апекавацца беларусамі-каталікамі ў Польшчы

MOST MOST
20 сакавіка 2025, 12:20
Навіны
A A
святар для беларусаў-каталікоў у Польшчы

Фота: Facebook Каталікі-беларусы Варшавы

Польскія каталіцкія біскупы прызначылі ксяндза Лешэка Крыжу каардынатарам душпастырства для беларусаў. Святар будзе апекавацца супольнасцямі беларусаў-каталікоў, якія цяпер існуюць у васьмі гарадах Польшчы, паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

Апека над беларусамі стане для ксяндза Лешэка Крыжы дадаткам да яго абавязкаў дырэктара Офіса групы дапамогі Касцёлу на Усходзе.

— На карце Касцёла ў нашай краіне з’яўляецца ўсё больш цэнтраў душпастырства іншаземцаў. Мы ўжо маем цэнтры, якія служаць людзям, якія карыстаюцца англійскай, французскай, іспанскай, в’етнамскай, італьянскай, украінскай і беларускай мовамі. Душпастырства на беларускай мове ўпісваецца ў гэты прыгожы спектр разнастайнасці Касцёла, — кажа ксёндз Лешэк Крыжа.

Святар збіраецца наведаць у бліжэйшы час усе беларускія супольнасці, каб азнаёміцца з сітуацыяй і «даведацца як пра радасці, так і пра цяжкасці беларусаў».

— Адным з выклікаў, з якім [беларусы] могуць сутыкацца, з’яўляецца абмежаваная магчымасць выезду ў Беларусь і наведвання родных, якія там засталіся. Многія з іх не могуць вярнуцца ў сваю краіну. Менавіта таму душпастырства на беларускай мове мае для іх асаблівае значэнне: яны могуць сустрэць у ім людзей з падобным досведам, разам перажываць свае клопаты і ўзаемна ўмацоўваць сябе, — сказаў ксёндз.

Пасля пачатку масавай эміграцыі з Беларусі першыя набажэнствы па-беларуску пачаліся ў Варшаве пры касцёле святога Аляксандра. Цяпер у Польшчы існуюць дзевяць супольнасцяў беларусаў-каталікоў: дзве ў Варшаве, па адной у Беластоку, Гданьску, Кракаве, Лодзі, Любліне, Познані, Уроцлаве. Расклады набажэнстваў і навіны з іх жыцця публікуюцца на адмысловым сайце.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыРэлігія

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Португалия

Как выглядит Португалия для тех, кто хочет большего, чем стандартный туристический маршрут?

Партнёрскі матэрыял
3 чэрвеня 2026, 18:09

Португалию легко узнать по открыткам: желтые трамваи Лиссабона, океан, Синтра, бокал вина на закате. Но страна становится гораздо интереснее, когда выходишь за пределы обязательного маршрута и начинаешь смотреть...

Лечение

Собираете в Польше деньги на лечение или поддержку? Возможно, с них придется заплатить подоходный налог

MOST
3 чэрвеня 2026, 14:57

Пожертвования анонимных благотворителей не считаются даром и, следовательно, должны облагаться подоходным налогом. Такую позицию польской налоговой администрации приводит издание Rzeczpospolita. Этот подход может затрагивать и многих беларусов, которые,...

злотые

Минимальная зарплата в Польше в 2027 году может достичь 5 тысяч злотых

MOST
3 чэрвеня 2026, 09:41

В Польше обсуждают размер минимальной зарплаты на 2027 год. Министерство семьи, труда и социальной политики предлагает установить минималку в размере 4986 злотых, а минимальную почасовую оплату — 32,6...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты