Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Лаві пяць». Беларускі пісьменнік запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока

MOST MOST
6 чэрвеня 2025, 12:00
Навіны
A A
Алесь Кудрыцкі

Алесь Кудрыцкі. Фота: Радыё Ўнэт (фрагмент)

Беларускі пісьменнік Алесь Кудрыцкі, аўтар кнігі «Казік з Каменнай Горкі», запусціў флэшмоб у падтрымку дабрачыннага збору для дзяўчынкі з Беластока. Такім чынам ён прапануе не проста дапамагчы дзіцяці, але і паказаць палякам салідарнасць беларусаў, нягледзячы на пагаршэнне стаўлення да іншаземцаў.

«Лаві пяць ад Вольнай Беларусі»

Ідэю флэшмобу Алесь Кудрыцкі агучыў у Facebook.

«Я выпадкова пабачыў на Siepomaga (платформа для збору сродкаў. — Заўв. MOST) аб’яву дзяўчынкі Касі з Беластока. Бацькі збіраюць ёй на курс рэабілітацыі — каб навучыць яе лепей хадзіць […]. Грошы трэба адносна невялікія, але дапамога будзе дарэчы. Прапаную пералічыць хоць бы невялікую суму для падтрымкі Касі і падпісаць яе так: Piąteczka od wolnej Białorusi! (“Лаві пяць ад Вольнай Беларусі!”)», — напісаў ён.

Агульны подпіс дазволіць адрозніць беларускія ахвяраванні ад іншых у агульным спісе данатаў.

Па словах аўтара, мэта такога флэшмобу не толькі дапамагчы дзіцяці, але і прадэманстраваць палякам сваю салідарнасць:

«Зараз шмат абмеркаванняў пра пагаршэнне стаўлення да чужаземцаў у Польшчы — дык хочацца даць на гэта асабісты адказ з пазіцыі не крыўды, але любові».

У каментарыях да паста ўдзельнікі флэшмобу пакідаюць плюсікі — гэта дапаможа пазней падлічыць, колькі ўдалося сабраць менавіта дзякуючы беларускай ініцыятыве.

Кася з нараджэння мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе

Гісторыя маленькай Касі з Беластока размешчана на сайце Siepomaga. Яна нарадзілася на 30-м тыдні цяжарнасці і з самага нараджэння мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе. У 2023 годзе ёй правялі аперацыю на тазасцегнавым суставе і ўсталявалі металічную пласціну, якую неўзабаве трэба будзе выдаліць. Пасля гэтага спатрэбіцца інтэнсіўная трохтыднёвая рэабілітацыя ў варшаўскім цэнтры Olinek, дзе дзяўчынка ўжо дасягнула значнага прагрэсу раней.

Усяго для Касі зараз сабрана каля 1900 злотых (гэты ўсе данаты, а не толькі беларускія, ці 16% ад неабходнай сумы.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: Артыкулыбеларусыдабрачыннасць

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Павел Мицкевич

«Помощь нуждающимся может стать причиной преследования». Глава польского фонда, который уехал более 20 лет назад, — о приговоре в Беларуси

MOST
28 ліпеня 2026, 15:01

Гродненский областной суд вынес приговор по политическим статьям главе польского фонда Okno na Wschód Павлу Мицкевичу. Он уехал из Беларуси более 20 лет назад. А теперь получил на...

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты