Чацвер, 4 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На сайце польскага ўрада запусцілі беларускамоўны раздзел

MOST MOST
22 снежня 2025, 14:36
Навіны
A A
сайт польскага ўрада

Скрыншот беларускай старонкі сайта gov.pl

На сайце польскага ўрада запусцілі раздзел па-беларуску. Ён даступны па адрасе https://www.gov.pl/web/by/

«Інтэрнэт-старонка для грамадзян Беларусі была падрыхтавана для асоб, якія вырашылі легальна знаходзіцца ў Польшчы і маюць патрэбу ў зразумелай, дакладнай інфармацыі адносна жыцця ў нашай краіне. Тут Вы знойдзеце карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасцей, доступу да выплат, магчымасцей працаўладкавання, вядзення гаспадарчай дзейнасці ці адукацыі дзяцей. Увесь апублікаваны змест мае афіцыйны характар і быў падрыхтаваны на падставе дзеючых прававых нормаў, а таксама інфармацыі, прадастаўленай польскімі дзяржаўнымі ўстановамі. Наша мэта — палягчэнне штодзённага функцыянавання і інтэграцыі грамадзян Беларусі ў Польшчы», — паведамляецца на сайце.

На сайце можна знайсці, напрыклад, інфармацыю пра абмен пасведчання кіроўцы, нумар PESEL, сямейныя выплаты і пенсію.

Як паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, намеснік кіраўніцы якога Павел Латушка выступіў з ініцыятывай стварыць сэрвіс, паводле дамоўленасці з Урадавым інфармацыйным цэнтрам Польшчы плануецца штоквартальнае абнаўленне карыснай для беларусаў інфармацыі.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларуская мова

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Португалия

Как выглядит Португалия для тех, кто хочет большего, чем стандартный туристический маршрут?

Партнёрскі матэрыял
3 чэрвеня 2026, 18:09

Португалию легко узнать по открыткам: желтые трамваи Лиссабона, океан, Синтра, бокал вина на закате. Но страна становится гораздо интереснее, когда выходишь за пределы обязательного маршрута и начинаешь смотреть...

Лечение

Собираете в Польше деньги на лечение или поддержку? Возможно, с них придется заплатить подоходный налог

MOST
3 чэрвеня 2026, 14:57

Пожертвования анонимных благотворителей не считаются даром и, следовательно, должны облагаться подоходным налогом. Такую позицию польской налоговой администрации приводит издание Rzeczpospolita. Этот подход может затрагивать и многих беларусов, которые,...

злотые

Минимальная зарплата в Польше в 2027 году может достичь 5 тысяч злотых

MOST
3 чэрвеня 2026, 09:41

В Польше обсуждают размер минимальной зарплаты на 2027 год. Министерство семьи, труда и социальной политики предлагает установить минималку в размере 4986 злотых, а минимальную почасовую оплату — 32,6...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты