Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Паглядзелі, як праваслаўныя Падляшша і беларускія эмігранты ў Польшчы адзначылі Вадохрышча

MOST MOST
19 студзеня 2026, 16:07
Навіны
A A
Вадохрышча

Вадохрышча ў Драгічыне (Польшча) 19 студзеня 2026 года. Фота: Skrzydlate fotki / Karolina Orzepowska

Праваслаўныя, якія жывуць на Падляшшы — у рэгіёне, што мяжуе з Беларуссю, — адзначылі Вадохрышча. Акунацца ў палонку тут не прынята, а вось рубіць у лёдзе крыж і асвячаць ваду — традыцыя. MOST паглядзеў, як мясцовыя жыхары і беларускія эмігранты праводзяць гэтае свята.

— На Падляшшы асвячаюць ваду, потым асвячаюць хату свянцонай вадой, — расказвае Зміцер Косцін, журналіст Radio Białystok, які вядзе перадачы для беларусаў Падляшша. — Толькі ў некаторых месцах асвячаюць ваду адкрытую. У форме крыжа вырубаюць палонку для асвячэння. У Супраслі, напрыклад, ёсць традыцыя асвячэння вады ў рацэ.

Вадохрышча
Вадохрышча ў Драгічыне (Польшча) 19 студзеня 2026 года. Фота: Skrzydlate fotki / Karolina Orzepowska
Вадохрышча
Вадохрышча ў Драгічыне (Польшча) 19 студзеня 2026 года. Фота: Skrzydlate fotki / Karolina Orzepowska
Вадохрышча
Вадохрышча ў Драгічыне (Польшча) 19 студзеня 2026 года. Фота: Skrzydlate fotki / Karolina Orzepowska
Вадохрышча
Вадохрышча ў Драгічыне (Польшча) 19 студзеня 2026 года. Фота: Skrzydlate fotki / Karolina Orzepowska
Вадохрышча
Вадохрышча ў Драгічыне (Польшча) 19 студзеня 2026 года. Фота: Skrzydlate fotki / Karolina Orzepowska

Па словах Косціна, мясцовыя жыхары не акунаюцца і ўвогуле ўспрымаюць традыцыю акунання хутчэй як расійскую.

А вось беларускія і ўкраінскія эмігранты, якія жывуць у Варшаве, 19 студзеня зладзілі акунанне на возеры Чарнякоўскае. Гэта традыцыйнае месца збору на Вадохрышча. Па словах беларуса Сяргея Вялічкі, які прыняў удзел у абрадзе, там сабралася больш за 100 чалавек.

Вадохрышча
Вадохрышча на возеры Czerniakowskie ў Варшаве 19 студзеня 2026 года. Фота з архіва Сяргея Вялічкі.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаСвяты

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

закрытая граница с Польшей

В Бресте в очереди на выезд в Польшу — больше 700 машин. Это рекорд с апреля

MOST
27 ліпеня 2026, 19:21

Выросла очередь на выезд из Беларуси в Польшу через пункт пропуска «Брест». По данным Госпогранкомитета Беларуси, по состоянию на 20.00 (по беларусскому времени) 27 июля в  электронной очереди...

буферная зона

Две польские велосипедистки слишком близко подъехали к беларусской границе. Каждая лишилась 500 злотых

MOST
27 ліпеня 2026, 13:50

Польские пограничники остановили двух женщин, которые въехали на велосипедах в буферную зону на границе с Беларусью. Каждой из них такой поход стоил 500 злотых штрафа. Об инциденте рассказали...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты