Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларуская журналістка даказвае, што мае права на разгляд справы аб міжнароднай абароне ў Польшчы, бо працавала на польскі тэлеканал

MOST MOST
9 красавіка 2026, 13:28
Гісторыі
A A
Ларыса Шчыракова

Ларыса Шчыракова. Фота: MOST

Журналістка і краязнаўца Ларыса Шчыракова падала хадайніцтва аб наданні ёй міжнароднай абароны ў Польшчы. Юрыдычна яе справу мусіць разглядаць Літва, бо менавіта туды яе прымусова вывезлі разам з групай іншых вызваленых палітычных вязняў. Але жанчына спрабуе даказаць, што мае права на разгляд справы менавіта ў Польшчы, бо трапіла за краты за сваю журналісцкую дзейнасць, а працавала яна на польскім тэлеканале «Белсат». Пра гэта яна расказала праекту MOST «Мы вернемся».

За кратамі Ларыса правяла два гады і восем месяцаў. Яна была абвінавачаная па палітычных артыкулах — за дыскрэдытацыю Беларусі і садзейнічанне экстрэмізму. Ларыса была вызваленая ў верасні 2025 года ў выніку перамоў паміж сецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам і Аляксандрам Лукашэнкам. Тады ўсю групу палітзняволеных прымусова вывезлі ў Літву. Мікалай Статкевіч спрабаваў застацца ў краіне, але зноў апынуўся ў калоніі.

Ларыса не ўспрымала сваю сітуацыю як вызваленне: да канца тэрміну заставалася ўсяго чатыры месяцы, і яна хацела застацца ў Беларусі.

У Літве Ларыса праходзіла медыцынскае абследаванне, лячылася, аднаўляла сілы ў санаторыі. А галоўнае, атрымлівала стаматалагічную дапамогу і праходзіла пратэзаванне. Усё гэта расцягнулася на пяць месяцаў. У польскі Беласток яна прыехала толькі на пачатку лютага 2026 года і падалася на міжнародную абарону разам з сынам.

У ЕС дзейнічае Дублінскі рэгламент, які вызначае, якая краіна адказная за разгляд спраў аб міжнароднай абароне. І ў агульным выпадку гэта краіна, якая выдала дакумент для ўезду ў ЕС або від на жыхарства. А калі такога дакумента не было, то першая краіна ўезду.

— Праз тыдзень мы атрымалі ад ужонда (дзяржаўнага органа. — Заўв. MOST) паперу, што нашыя дакументы не будуць разглядацца. Па той прычыне, што за нас адказвае Літва — першая бяспечная краіна ўезду ў ЕС. <…> Але гэта было не канчатковае рашэнне, бо яны прапаноўвалі сыну і мне яшчэ цягам тыдня прадаставіць паперы, якія б абгрунтоўвалі, чаму маю справу трэба разглядаць тут [у Польшчы].

Ларыса так і зрабіла. Яна спрабуе даказаць, што мае права на разгляд справы ў Польшчы.

— Я 15 гадоў працавала на «Белсаце». 60 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за працу без акрэдытацыі замежным СМІ. І амаль тры гады сядзела ў вязніцы, акурат за тое, што была журналісткай. <…> Апроч таго, я была вывезеная. Гэта ж не тое, што я сама зрабіла візу літоўскую і паехала ў Літву. Ніхто не запытваўся маёй згоды. Я была выштурхнута, выкінута з радзімы.

У верасні 2025 года «Белсат» паведамляў, што падтрымае былых палітвязняў-журналістаў, якія раней супрацоўнічалі з ім і адбылі вялікія тэрміны за сваю працу ў беларускіх калоніях. Ларыса кажа, што «Белсат» сапраўды дапамагае, але не ўсё залежыць ад жадання былога працадаўцы. Зараз у розных журналістаў розная сітуацыя. Многія з іх, па словах суразмоўцы, паспяхова легалізаваліся.

Поўнасцю гісторыю Ларысы Шчыраковай глядзіце ў новым выпуску праекта MOST «Мы вернемся».

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеМіжнародная абаронаПалітзняволеныя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский злотый

«Внятного ответа я не получил». Некоторым беларусам, работающим в Польше, пришлось доплатить налог после подачи декларации

MOST
5 чэрвеня 2026, 17:49

Ежегодно физические лица — налоговые резиденты Польши подают декларации о доходе за предыдущий год. По итогам этой кампании большинство получает возврат переплаченного подоходного налога. Но некоторым, наоборот, приходится...

фото родов в Польше

«Все бросаю и еду». Беларусская фотограф-доула снимает роды в Польше

MOST
5 чэрвеня 2026, 15:11

После 10 лет работы в IT Анастасия открыла для себя фотографию — и со временем пришла к съемке родов. Недавно беларуска получила сертификат доулы в Польше — теперь...

как заключить брак в Польше

Онлайн — за пять минут, через суд — ждут полтора года. Беларусы рассказали, как заключали брак в эмиграции

Хрысціна Гараніна
3 чэрвеня 2026, 20:51

Онлайн-церемония за пять минут, поездка в Грузию или ожидание решения польского суда больше года. Беларусы в эмиграции находят разные способы зарегистрировать брак. MOST изучил их опыт, узнал, сколько...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты