Чацвер, 4 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускія сілавікі перадалі MOST «палымянае прывітанне». Што гэта значыць?

MOST MOST
25 красавіка 2026, 16:49
Навіны
A A
MOST по-польски

Галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч

У адным з Telegram-каналаў беларускіх сілавікоў з’явіўся пост, прысвечаны MOST. У ім прыводзіцца табліца людзей, названых «актывам, гісторыі якіх» (граматыка захаваная) публікаваліся. Мы прааналізавалі паведамленне і лічым правільным выкласці сваю пазіцыю.

У прыведзенай сілавікамі частцы табліцы змяшчаюцца персанальныя даныя дзесяці чалавек. Частка з іх супрацоўнічала з MOST, частка — гэта нашы героі, якія не былі супраць таго, каб мы раскрывалі іх імёны і фота (гэта значыць, інфармацыя была адкрытай). Пра частку людзей мы не рабілі матэрыялаў, але ведаем, што пад сваімі адкрытымі акаўнтамі (у тым ліку з фота ў профілі) яны пакідалі каментары на нашых рэсурсах.

— Трапляць у зводкі сілавікоў заўсёды непрыемна, але мы разумеем, што мэта такіх правакацый — запалохаць журналістаў, нашых герояў і нашу аўдыторыю і перашкодзіць нам выконваць сваю працу. Бо чым менш людзей будуць дзяліцца з намі сваімі дасягненнямі, праблемамі, перажытым, тым прасцей будзе гэта замоўчваць і фарміраваць скажоную карціну, выгадную прапагандзе, — кажа галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. — Але мы запэўніваем: мы нідзе не вядзём базу даных нашых герояў або кантактаў, таму яна не магла быць «злітая». Мы заўсёды прапануем сваім суразмоўцам ананімізацыю і прыкладаем усе намаганні, каб забяспечыць належны ўзровень абароны, калі яны не гатовы супрацоўнічаць з намі адкрыта. Нягледзячы на ціск, мы працягнем нашу працу, а з улікам узмоцненай цікавасці дадаткова праверым пратаколы бяспекі і прымем дадатковыя меры, каб знізіць рызыкі для нашых суразмоўцаў.

Як і многія медыя, якія працуюць у выгнанні, MOST з 2023 года прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем. Калі вы лічыце нашую працу важнай, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна. Як гэта зрабіць, мы расказвалі тут.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Португалия

Как выглядит Португалия для тех, кто хочет большего, чем стандартный туристический маршрут?

Партнёрскі матэрыял
3 чэрвеня 2026, 18:09

Португалию легко узнать по открыткам: желтые трамваи Лиссабона, океан, Синтра, бокал вина на закате. Но страна становится гораздо интереснее, когда выходишь за пределы обязательного маршрута и начинаешь смотреть...

Лечение

Собираете в Польше деньги на лечение или поддержку? Возможно, с них придется заплатить подоходный налог

MOST
3 чэрвеня 2026, 14:57

Пожертвования анонимных благотворителей не считаются даром и, следовательно, должны облагаться подоходным налогом. Такую позицию польской налоговой администрации приводит издание Rzeczpospolita. Этот подход может затрагивать и многих беларусов, которые,...

злотые

Минимальная зарплата в Польше в 2027 году может достичь 5 тысяч злотых

MOST
3 чэрвеня 2026, 09:41

В Польше обсуждают размер минимальной зарплаты на 2027 год. Министерство семьи, труда и социальной политики предлагает установить минималку в размере 4986 злотых, а минимальную почасовую оплату — 32,6...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты