Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Лялькі ў клетачку і аскепкі Валадаркі. У былой варшаўскай турме паказалі спектакль пра беларускіх палітвязняў

MOST MOST
21 мая 2026, 14:05
Гісторыі
A A
«Казкі з Замка»

Монаспектакль Андруся Прагі «Казкі з Замка». 19 мая 2026 года. Фота: MOST

Калідор былой варшаўскай турмы ў Макотаве стаў сцэнай для імерсійнага монаспектакля Андруся Прагі «Казкі з Замка». Паказ прымеркаваны да Дня салідарнасці з палітвязнямі, што адзначаецца 21 мая. Журналіст MOST наведаў пастаноўку і зразумеў, чаму спектакль атрымаўся камерным ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

Цяпер у будынку турмы знаходзіцца музей Выклятых салдат і палітычных зняволеных ПНР. А назва «Казкі з замка» адсылае да Пішчалаўскага замка — сумна вядомай мінскай Валадаркі, дзе да сярэдзіны 2024 года месціўся мінскі следчы ізалятар і дзе ў свой час чакаў прысуду за пратэсты сам аўтар пастаноўкі.

Андрусь Прага (Андрэй Трызубаў) пісаў, што ў камеры ў яго не было нічога, акрамя шарыкавай ручкі і сшытка. Тады ён вырашыў зрабіць лялечны спектакль: «некалькі тыдняў складаў п’есу, маляваў лялек, збіраў дэкарацыі з каробак ад пральнага парашку і сашчэпак ад сшыткаў, рыхтаваў афішу». І аднойчы ўвечары паказаў прадстаўленне сукамернікам.

Насамрэч спектакль умоўна лялечны. Выявы сукамернікаў проста намаляваныя на паперы. Яны, як і імправізаваная шырма з каробак з-пад пральнага парашку, выглядаюць даволі наіўна, пакуль глядач не асэнсоўвае, што гэта не тэатральная стылізацыя, а сапраўдныя артэфакты турэмнага жыцця.

«Казкі з Замка»
Лялькі монаспектакля Андруся Прагі «Казкі з Замка». Фота: MOST

Збольшага спектакль — гэта маналог пра перажыванні падчас знаходжання ў турме. Успаміны пра сукамернікаў, пра адчай і ўзаемападтрымку, пра дробныя рытуалы выжывання, адным з якіх сталі «несанкцыянаваныя» турэмныя лялечныя пастановы. З імправізаванай сцэны гучаць аўтарскія жартоўныя вершы, якімі Андрусь калісьці забаўляў сваіх сукамернікаў.

Прага выступае ў ботах без шнуркоў — дэталь, знаёмая кожнаму, хто хоць раз сутыкаўся з сістэмай ізалятараў.

«Казкі з Замка»
Монаспектакль Андруся Прагі «Казкі з Замка». 19 мая 2026 года. Фота: MOST

Камерны — ва ўсіх сэнсах — фармат спектакля незаўважна ўцягвае гледача і ў аўтарскія, і ў свае ўласныя флэшбэкі. Па руках пераходзяць тая самая імправізаваная афіша, напісаная на кавалку кардону, і аскепкі цэглы сцен Валадаркі, якія Андрусь здолеў вынесці на волю.

«Казкі з Замка»
Аскепкі сцен. Фота: MOST

Поўны пазітыва і энергіі, герой Андруся, здаецца, кантрастуе з атмасферай турэмнага «прадолу». І наштурхоўвае на думкі, як сёння выглядае для беларускай дзяржавы сапраўдны злачынца — чалавек, які думае, суперажывае, стварае, адчувае і не маўчыць.

«Гэты наш марш яшчэ не скончаны», — абвяшчае герой у фінале, калі на турэмнай сцяне з’яўляюцца кадры пратэстаў 2020 года, пад апладысменты гледачоў.

«Казкі з Замка»
Монаспектакль Андруся Прагі «Казкі з Замка». 19 мая 2026 года. Фота: MOST

У гэтай гісторыі пакуль няма закрытага фіналу. Драма палітычных рэпрэсій у Беларусі пішацца дагэтуль. Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна» на 20 мая 2026 года, 842 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі, застаюцца за кратамі ў Беларусі. Рэальная колькасць тых, хто знаходзіцца ў няволі па палітычных матывах, можа значна перавышаць гэтыя лічбы.

Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адзначаецца 21 мая.  Дата была выбрана ў памяць пра палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі 21 мая 2021 года.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВаршаваГалоўнаеПалітзняволеныяРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

опухоль мозга

«Я вижу, как мое лицо начинает прыгать». Беларуске диагностировали в Польше опухоль мозга

MOST
28 ліпеня 2026, 11:52

В начале июля у Инги внезапно стало дергаться лицо. Женщина заподозрила инсульт. Но обследование, проведенное в Польше, где сейчас живет семья, привело к другому диагнозу — опухоль мозга....

пересечь границу

«Документ не подходит». Беларуса с польским гражданством высадили из автобуса прямо на границе, потому что у него был не тот паспорт

MOST
27 ліпеня 2026, 18:16

Водитель автобуса отказался везти беларуса с польским гражданством через границу. Дело в том, что на руках у пассажира был только dowód osobisty — пластиковое удостоверение личности, используемое как...

кредит в Польше

«Посмотрел — доменное имя свободно». У беларусского «Куфара» появился польский тезка

Хрысціна Гараніна
27 ліпеня 2026, 16:41

Дмитрий (имя изменено) запустил в Польше сервис объявлений Kufar.pl. Как и на беларусском «Куфаре», там можно бесплатно размещать информацию о продаже вещей, поиске работы, аренде жилья и услугах....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты