Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Пачулі вельмі шмат цёплых слоў». Беларускі гурт атрымаў спецыяльны прыз польскага фестывалю

MOST MOST
25 мая 2026, 15:22
Навіны
A A
Касары

Гурт «Касары» на фестывалі Nowa Tradycja. Фота: MOST

Беларускі мужчынскі гурт «Касары» выйшаў у фінал фестывалю фальклорнай музыкі Nowa Tradycja ў Варшаве. Калектыў адзначылі спецыяльным прызам ад Польскага радыё Jedynka.

Гурт «Касары» быў створаны ў 2023 годзе ў Варшаве па ініцыятыве беларускага музыкі і даследчыка традыцыйнай культуры Сяржука Доўгушава. Калектыў займаецца адраджэннем традыцый беларускіх мужчынскіх спеваў. Рэпертуар гурта складзены з касарскіх, жаўнерскіх, рэкруцкіх і лірычных песень беларускай народнай музычнай спадчыны.

Спецыяльна для выступу на фестывалі калектыў разнастаіў аранжыроўкі рэкруцкіх і бяседных песень электронным складнікам, дзякуючы чаму яны загучалі яшчэ больш атмасферна. Варшаўская публіка вельмі цёпла сустрэла беларускіх музыкаў.

— Я ішоў песімістычна, таму што мы не паспелі зрабіць польскую песню, — прызнаецца ў каментары MOST Сяржук Доўгушаў. — Выходзілі толькі з беларускімі песнямі. Але мы запрасілі такога класнага электроншчыка Стаса Чахоўскага. І ў выніку мы пачулі [ад публікі] вельмі шмат цёплых слоў.

Паводле вынікаў конкурсу гурт «Касары» сталі лаўрэатамі конкурсу, атрымалі дыплом і былі адзначаны спецыяльным прызам Jedynka. Гэта дае калектыву магчымасць выступіць з сольным канцэртам у вялікай залі Польскага радыё. Арганізацыя і прамоцыя канцэрта з’яўляюцца часткай прэміі. Сяржук лічыць такі прыз лепшым за грашовы і куды больш каштоўным.

Разам з беларусамі ў фінальны дзень конкурсу, 22 мая, на сцэне фестывалю выступілі гурт Piąty Żywioł, які працуе на стыку фолку і джазу, мінімалістычна-авангардны дуэт Braty, калектыў Etersoul з імправізацыйным этна-джазавым спалучэннем кларнета і электрагітары, а таксама Павел Плоскань, у руках якога колавая ліра набыла ўзнёслае прагрэсіўна-псіхадэлічнае гучанне.

Гран-пры фестывалю атрымала польская мультыінструменталістка Караліна Матушкевіч.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыКультураМузыка

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

восточная граница Польши

Польша планирует использовать леса и болота для укрепления восточной границы

MOST
5 чэрвеня 2026, 10:00

В Польше ограничивают вырубку леса около границы, а также планируют восстановить болота, чтобы помешать передвижению войск потенциального противника. Использование ландшафта для обороны предусмотрено программой «Щит Восток», сообщает Polskie...

визовый центр в Витебске

Визовый центр Польши вводит новую систему подачи на визу — верифицированный лист ожидания

MOST
5 чэрвеня 2026, 09:15

Визовый центр Польши меняет принцип записи на подачу документов на визу. Вместо «ловли слотов» заявителю теперь нужно будет пройти верификацию и стать в лист ожидания. Затем ему на...

Португалия

Как выглядит Португалия для тех, кто хочет большего, чем стандартный туристический маршрут?

Партнёрскі матэрыял
3 чэрвеня 2026, 18:09

Португалию легко узнать по открыткам: желтые трамваи Лиссабона, океан, Синтра, бокал вина на закате. Но страна становится гораздо интереснее, когда выходишь за пределы обязательного маршрута и начинаешь смотреть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты