Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Выйшла кніга, якая апісвае пакуты беларусаў Падляшша пасля Другой Сусветнай вайны

MOST MOST
2 ліпеня 2026, 14:20
Навіны
A A
«Нашлись предки, о которых не знали даже родители». Беларуска искала польские корни и изучила историю семьи

Новая кніга Анэты Прымакі-Онішк пра балючую гісторыю Падляшша. Крыніца: kamunikat.shop

Беластоцкі фонд «Камунікат» выдаў кнігу Анэты Прымакі-Онішк «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша». Аўтарка, вядомая са сваёй кнігі пра бежанства 1915 года, расказала пра ўзаемаадносіны беларускай і польскай супольнасці на Беласточчыне, якія выліліся ў трагічныя падзеі першых гадоў пасля Другой Сусветнай вайны. Гэта тэма, якая доўга замоўчвалася.

Кніга Анэты Прымакі-Онішк ўпершыню выйшла ў 2024 годзе на польскай мове ў выдавецтве Czarne, атрымала ўзнагароду чытачоў у найбуйнейшым польскім журналісцкім конкурсе Grand Press.

Кніга прысвечаная трагічным падзеям Другой Сусветнай вайны і перыяду непасрэдна пасля яе. У 1940-я гады польскае антыкамуністычнае падполле распраўлялася з людзьмі, якіх падазравалі ў спрыянні камуністам, а таксама запалохвала беларусаў, каб змусіць тых да выезду ў БССР. У беларускіх вёсках можна было знайсці ўлёткі з патрабаваннем выехаць з Польшчы да 1 сакавіка 1946 года і пагрозамі: «За невыкананне распараджэння — наступствы, як ведаеце».

Самай вядомай трагедыяй таго часу быў рэйд атрада Нацыянальнага Вайсковага Аб’яднання (NZW) пад камандаваннем Рамуальда Райса – «Бурага» па вёсках каля Бельска-Падляскага, які адбыўся ў канцы студзеня – пачатку лютага 1946 года. У яго выніку загінулі 79 чалавек. Аднак Анэта Прымака-Онішк піша, што беларусы гінулі не толькі каля Бельска, але і ў ваколіцах Саколкі, Харошчы.

Гісторыю беларусаў Беласточчыны аўтарка раскрыла праз гісторыю ўласнай сям’і. Яе дзед, Аляксандр Курыла, быў заможным селянінам і вёў гаспадарку ў ваколіцах Кузніцы, па дарозе з Беластока ў Гродна. Падчас савецкай акупацыі ў 1939 годзе суседзі ўгаварылі яго стаць сакратаром сельсавета — хацелі, каб ва ўладзе быў чалавек, якому давяралі. У маі 1945 года Аляксандра забілі польскія антыкамуністычныя падпольшчыкі — назвалі гэта ліквідацыяй камуністычнага дзеяча.

Доўгі час беларусы Беласточчыны размаўлялі пра тыя падзеі толькі прыватна, у коле сям’і і людзей, вартых даверу. Распытаўшы прадстаўнікоў як беларускай, так і польскай супольнасці, Анэта Прымака-Онішк апісала, як тыя падзеі захаваліся ў памяці. Аўтарка паказала, што адны тэмы замоўчваліся, а іншыя – міфалагізаваліся. Карыстаючыся працамі гісторыкаў, архіўнымі дакументамі і сямейнымі ўспамінамі, аўтарка абвяргае многія міфы аб польска-беларускіх адносінах на Падляшшы.

— Варта нешта раскрыць, нешта сказаць, даць голас тым, хто быў пазбаўлены голасу. Я хацела гэта зрабіць так, каб гэта адкрылася, каб гэта было важна для тых, хто з гэтых меншасцяў. З надзеяй, што гэта зблізіць нас. І гэта дапамагло будаваць лепшае грамадства, лепшую будучыню, — казала Анэта Прымака-Онішк падчас атрымання ўзнагароды Grand Press у 2024 годзе.

— Настолькі памяць беларусаў Беласточчыны, менавіта — наша памяць, была забытая, што нават самі беларусы не заўважалі сваёй крыўды і сваёй трагедыі. Зрэшты, чаму тут здзіўляцца? Нават у нас на Беласточчыне пра «Бурага» і яго ахвяр гаварылі толькі «на кухні» і прыглушаным голасам», — расказвае выдавец беларускага пераклада кнігі Яраслаў Іванюк, які нарадзіўся ў Бельску-Падляскім.

З польскай мовы на беларускую кнігу пераклала Наталля Русецкая.

Замовіць кнігу «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» можна ўжо зараз на сайце фонда «Камунікат». Выдаўцы пачнуць высылаць кнігу пасля 20 ліпеня.

Тэгі: АртыкулыБеларусы Падляшша

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

закрытая граница с Польшей

В Бресте в очереди на выезд в Польшу — больше 700 машин. Это рекорд с апреля

MOST
27 ліпеня 2026, 19:21

Выросла очередь на выезд из Беларуси в Польшу через пункт пропуска «Брест». По данным Госпогранкомитета Беларуси, по состоянию на 20.00 (по беларусскому времени) 27 июля в  электронной очереди...

буферная зона

Две польские велосипедистки слишком близко подъехали к беларусской границе. Каждая лишилась 500 злотых

MOST
27 ліпеня 2026, 13:50

Польские пограничники остановили двух женщин, которые въехали на велосипедах в буферную зону на границе с Беларусью. Каждой из них такой поход стоил 500 злотых штрафа. Об инциденте рассказали...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты